15 студзеня ў інтэрнаце № 2 ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе вул. Даватара, 27 адбылася інтэлектуальная віктарына, арганізаваная патрыятычным сектарам Школы асветы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў рамках маладзёжнага інфармацыйна-асветніцкага марафону «Выбірай.by».
Віктарына на тэму «З выбарчай сістэмай Рэспублікі Беларусь на ТЫ!» прайшла ў рамках электаральнай кампаніі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2025 года.
Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць праверыць свае веды аб выбарах і выбарчым працэсе ў краіне, а таксама даведацца шмат новага і цікавага.
У віктарыне прынялі ўдзел чатыры каманды, якія спаборнічалі ў розных раундах, адказваючы на пытанні, якія тычацца выбараў, дзяржаўнага кіравання, палітычнай гісторыі і грамадзянскіх правоў.
Кожная каманда праявіла крэатыўнасць і стратэгічнае мысленне, што зрабіла спаборніцтва займальным і напружаным.