Адбылася сустрэча Генеральнага дырэктара ААТ "МАЗ" Валерыя Іванковіча з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сярод удзельнікаў быў і першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.
У рамках сустрэчы была арганізавана праграма, якая ўключае азнаямленне з вытворчасцю аўтатэхнікі на заводзе ААТ "МАЗ", наведванне галоўнага зборачнага канвеера, новага корпуса аўтобуснага завода, а таксама базы размяшчэння каманды МАЗСпартАўта.
Удзельнікі сустрэчы на чале з Першым намеснікам Міністра адукацыі Беларусі Аляксандрам Бахановічам, а таксама генеральным дырэктарам ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" - кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" Валерыем Іванкавічам абмеркавалі актуальныя пытанні рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і Урада.
- Мінскі аўтамабільны завод актыўна залучае моладзь у сваю дзейнасць. Мы запрашаем студэнцкія атрады і навучэнцаў каледжаў прымаць удзел у вытворчых працэсах. Мы даем ім магчымасць працаваць па пэўнай спецыялізацыі, знаёмім з калектывам супрацоўнікаў і даем шанс зарабіць. Маладыя людзі праходзяць стажыроўку на вытворчасці, каб пасля завяршэння навучання вярнуцца на завод і пачаць вырашэнне важных дзяржаўных задач у цэлым, - падкрэсліў генеральны дырэктар МАЗа Валерый Іванковіч.
Гэты візіт стаў чарговым крокам універсітэта па наладжванні цесных і прадукцыйных партнёрскіх сувязей з прадстаўнікамі рэальнага сектара эканомікі. Такія сустрэчы дазваляюць пагрузіцца ў атмасферу вытворчасці, убачыць на практыцы, як функцыянуюць буйныя прадпрыемствы, і атрымаць каштоўны вопыт узаемадзеяння з ключавымі ігракамі на рынку працы.
Супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і арганізацыямі накіравана на ўзбагачэнне адукацыйнага працэсу, пашырэнне магчымасцей для студэнтаў і выкладчыкаў у галіне практычнага вопыту і супрацоўніцтва з вядучымі кампаніямі краіны.
Купалаўскі ўніверсітэт імкнецца да таго, каб яго выпускнікі былі гатовы да выклікаў сучаснага рынку працы і валодалі не толькі тэарэтычнымі ведамі, але і практычнымі навыкамі, неабходнымі для паспяховай кар'еры ў будучыні.