6 лютага ў Гродне прайшло першынство Гродзенскай вобласці па барацьбе грэка-рымскай сярод юніёраў, дзе студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы паказалі ўражальныя вынікі і заваявалі права прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім узроўні.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел наступныя купалаўцы: студэнт юрыдычнага факультэта Ібрагімаў Расім, студэнты факультэта фізічнай культуры Мацвей Сачко, Максім Янчурэвіч, Міхаіл Шугала, студэнт інжынернага факультэта Павел Савіцкі, студэнт факультэта эканомікі і кіравання Арцём Крамарэнка. Кожны з гэтых спартсменаў прадэманстраваў не толькі фізічную сілу і цягавітасць, але і стратэгічнае мысленне, што стала залогам іх поспеху.
Цяпер барацьбіты Купалаўскай ВНУ чакае новая задача – падрыхтоўка да першынства Рэспублікі Беларусь, якое пройдзе ў горадзе Ліда з 18 па 20 лютага. Гэта будзе сур'ёзнае выпрабаванне, дзе яны сутыкнуцца з моцнымі сапернікамі з усёй краіны. Упэўнены, што ўпартая праца і настойлівасць дапамогуць ім дасягнуць новых вышынь.
Няхай спартыўны дух і камандная падтрымка натхняюць вас на новыя перамогі! Удачы вам, хлопцы!