XV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя-конкурс навукова-даследчых работ «Ад Альфа да Амегі…» сярод навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнтаў ВНУ адбудзецца з 3 па 4 красавіка ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта.
Навуковая праграма ўключае падрыхтоўку і прэзентацыю навукова-даследчых работ школьнікамі і навучэнцамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама навуковых артыкулаў студэнтамі ВНУ. У рамках праграмы рабяты выступяць з дакладамі аб выніках сваёй даследчай працы, а таксама прымуць удзел у дыскусіях.
Юныя даследнікі прадставяць свае працы ў некалькіх кірунках: алгебра, геаметрыя і матэматычны аналіз; прыкладная матэматыка; камп'ютарныя навукі і праграміраванне; робататэхніка і штучны інтэлект.
З 20 лютага праходзіць падача электронных заявак на ўдзел у рабоце канферэнцыі-конкурсе па спасылцы на сайце. Да 23 сакавіка ўдзельнікі павінны падаць матэрыялы.
Мэта правядзення канферэнцыі – выяўленне і падтрымка таленавітых і здольных школьнікаў і студэнтаў, захопленых навукай. А таксама прафесійная арыентацыя і прыцягненне моладзі да навуковай творчасці і даследчай працы.
З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.