Фінальны тур алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў ВНУ 28 сакавіка 2016 года адбылося ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Права прадстаўляць свой факультэт на заключным этапе алімпіяды атрымалі 70 купалаўцаў, якія выйгралі адборачныя туры на факультэтах матэматыкі і інфарматыкі, эканомікі і кіравання, а таксама інжынерна-будаўнічым і фізіка-тэхнічным факультэтах.