На VII міжнародным студэнцкім практыка-арыентаваным круглым стале, арганізаваным у ГрДУ імя Янкі Купалы, абмяркоўваліся актуальныя пытанні, звязаныя са шлюбам, традыцыйнымі сямейнымі каштоўнасцямі і іх дзяржаўна-прававой абаронай у сучасных умовах светапоглядных трансфармацый. Мерапрыемства сабрала ўдзельнікаў з Беларусі і Расіі, ствараючы плённую пляцоўку для абмену думкамі і вопытам.