Прапанаваць сваё бачанне сімвала Купалаўскага ўніверсітэта могуць усе жадаючыя.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Каардынацыйны студэнцкі савет сумесна з кіраваннем выхаваўчай работы з моладдзю. Конкурс накіраваны на развіццё і ўмацаванне карпаратыўнай культуры і карпаратыўных каштоўнасцяў універсітэта, павышэнне яго іміджу, развіццё творчых здольнасцяў купалаўцаў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 снежня 2020 года запоўніць заяўку і адправіць яе разам з конкурснымі матэрыяламі на адрас электроннай пошты kss@grsu.by
Графічная выява талісмана павінна быць прадстаўлена ў электроннай форме ў выглядзе завершанага каляровага малюнка, выкананага ў любой тэхніцы, уключаючы камп'ютэрную графіку. Акрамя таго, аўтар павінен прыкласці да заяўкі кароткую тлумачальную запіску, якая раскрывае творчую ідэю, а таксама свае прапановы адносна імя талісмана.
Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца тут.