Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца школьнікі 6-11 класаў, навучэнцы каледжаў і студэнты.
Праграма фінальнага тура алімпіяды прадугледжвае правядзенне спаборніцтваў па трох напрамках: гэта рашэнне задач па крыптаграфіі і матэматыцы, турнір праграмістаў па крыптаграфіі і метадам штучнага інтэлекту ў абароне інфармацыі, а таксама спаборніцтвы па абароне інфармацыі ў фармаце CTF (Capture The Flag). Алімпіяда пройдзе ў два туры - падрыхтоўчы і фінальны.
Так, для ўдзелу ў дыстанцыйным туры алімпіяды першага накірунку - рашэнне задач па крыптаграфіі і матэматыцы - неабходна зарэгістравацца на сайце enigma.grsu.by, запоўніць электронную анкету, правільна паказаўшы свой адрас электроннай пошты, які будзе выкарыстаны для сувязі з аргкамітэтам алімпіяды. На сайце ўжо стартавала публікацыя заданняў падрыхтоўчага дыстанцыйнага тура. Адказы на заданні неабходна адпраўляць таксама праз інтэрфейс названага сайта. Прымаць удзел у першым туры могуць школьнікі з 6 па 11 класы і навучэнцы каледжаў.
Таксама ўжо ідзе рэгістрацыя на другі кірунак алімпіяды - турнір праграмістаў па крыптаграфіі і метадам штучнага інтэлекту ў абароне інфармацыі. Регістрацыя на падрыхтоўчы дыстанцыйны тур, які пройдзе 28 лістапада, будзе доўжыцца да 27 лістапада. Мовы праграмавання, з якімі будуць працаваць ўдзельнікі - школьнікі 10-11 класаў, навучэнцы каледжаў і студэнты ВНУ - гэтаС, C++, C#, Java, Pascal, Python.
У спаборніцтвах па абароне інфармацыі (у фармаце CTF - Сapture The Flag, Захоп сцяга) возьмуць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Фінальны дыстанцыйны тур пройдзе 12 снежня, рэгістрацыя на сайце да 7 снежня. Таксама ўдзельнікам будзе прапанаваны тэст на веданне стандартаў і законаў Рэспублікі Беларусь у галіне абароны інфармацыі, а да пачатку спаборніцтваў адбудзецца навучальны вебинар. Форма ўдзелу - толькі асабістая.
Арганізатарам алімпіяды выступае кафедра сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Кантактны тэлефон: 80152-721392, е-mail: JC2020@mf.grsu.by.