Тыдзень студэнцкага супраўлення - гэта сапраўднае свята для студэнтаў і выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта. З 11 па 16 лістапада праходзіць мноства яркіх і запальных мерапрыемстваў. Расказваем, што цікавага адбылося!
У панядзелак, 11 лістапада, адбыўся турнір па боўлінгу "Залатая кегля". У боўлінг-клубе «МЕТРО» на дарожках разгарнуліся гарачыя баталіі, дзе спаборніцкі дух і дружалюбная атмасфера ішлі поплеч. Не менш весела ў гэты дзень прайшла кінавіктарына "Па-фікітоўску". Мэта гульні - развіццё ў студэнтаў навыкаў працы ў камандзе і прыцягненне іх да тэмы кінематографа. Удзельнікі весела правялі час і змаглі праверыць свае веды аб свеце кіно. Таксама стартаваў фотаконкурс "Я студэнт ГрДУ", арганізаваны цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў.
У аўторак, 12 лістапада, купалаўцаў таксама чакаў цікавы дзень! Музычная віктарына "Студэнцкі DoFaMin на ФІКіЦе" прайшла ў рытме палымянага танца. Віктарына складалася з 5 раўндаў, падчас якіх удзельнікі адказвалі на пытанні аб розных выканаўцах і музычных жанрах, што дазволіла кожнаму ўдзельніку праявіць свой творчы патэнцыял.
Не менш музычна было на конкурсе караоке "На паветраным шары… на педфаку", дзе ўдзельнікі выканалі свае любімыя кампазіцыі і выдатна правялі час!
Наперадзе яшчэ нямала яркіх падзей, сачыце за абнаўленнямі і шукайце сябе на яркіх фота! Больш падрабязна з праграмай святочнага тыдня можна азнаёміцца па спасылцы.