Сёння, 13 лістапада, студэнты-купалаўцы мелі ўнікальную магчымасць правесці цэлы дзень з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў універсітэта.
Так, у рамках мерапрыемства студэнт 3 курса філалагічнага факультэта, намеснік старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы Мацвей Белы, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта, намеснік старшыні Студэнцкага савета ўніверсітэта, член Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім гарадскім Савеце дэпутатаў Лаўрэнцій Місуна, студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Марыя Таўкач правялі сераду з рэктарам Купалаўскага ўніверсітэта Ірынай Кітурка. Адзначым, што рабяты актыўна праяўляюць сябе ва ўніверсітэцкім жыцці.
З самай раніцы студэнты сустрэліся з Ірынай Фёдараўнай на ганку галоўнага корпуса ўніверсітэта і накіраваліся разам у кабінет рэктара. Ранішняя нарада з дэканам факультэта фізічнай культуры Віталіем Храмавым і прафесарам кафедры фізічнага выхавання і спорту Вячаславам Максімовічам стала пачаткам прадуктыўнага дня. Удзел студэнтаў у такіх сустрэчах падкрэслівае іх значнасць у жыцці ўніверсітэта і спрыяе стварэнню атмасферы супрацоўніцтва паміж адміністрацыяй і навучэнцамі.
Пасля нарады рэктар з рабятамі адправіліся на малебен у рамках Тыдня студэнцкага сукіравання ў Каложскую царкву святых Барыса і Глеба, дзе змаглі адпачыць душой і ўсвядоміць значнасць духоўнага складальніка студэнцкага жыцця. Малебен аб'яднаў кіраўніцтва ўніверсітэта, выкладчыкаў і студэнтаў. Гэтая падзея стала сімвалам адзінства і салідарнасці ўсёй універсітэцкай супольнасці. Разам яны адзначылі важныя дасягненні ўніверсітэта, ушанавалі яго гісторыю і традыцыі праз малітву.
Затым адбылася сустрэча з адказнымі рэдактарамі выдання «Веснік ГрДУ», а пасля яе адбылося пасяджэнне працоўнай групы па падрыхтоўцы да 85-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы, дзе былі закладзены асновы планаў па арганізацыі і правядзенні гэтай значнай падзеі.
Адзін дзень з рэктарам яшчэ не скончыўся. Завяршэннем насычанай серады стане сустрэча рэктара са студэнцкім актывам на тэму "Моладзь і выбары: формула адказнасці", а таксама сумесная трэніроўка з валейбольнай камандай "Камунальнік-ГрДУ".
Такія моманты яшчэ раз даказваюць, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы – гэта не толькі месца атрымання ведаў, але і прастора для фарміравання будучых лідараў.