Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у праекце "100 ідэй для Беларусі". Ён накіраваны на збор ідэй і прапаноў ад актыўных грамадзян, якія жадаюць унесці свой уклад у развіццё нашай краіны. Прапануем падзяліцца сваімі творчымі ідэямі, якія могуць садзейнічаць паляпшэнню розных сфер жыцця ў Беларусі.
Удзел у праекце "100 ідэй для Беларусі" - унікальная магчымасць для моладзі краіны прадставіць свае інавацыйныя распрацоўкі і бізнес-ідэі, атрымаць экспертную ацэнку і каштоўныя прызы.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі і Нацыянальная акадэмія навук.
Прыём заявак з 20 лістапада на сайце 100ideas.by.
Умовы ўдзелу ў праекце ТУТ.