6 снежня ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца міжнародны навуковы круглы стол «Настаўнік – Стваральнік – Чалавек», прысвечаны памяці прафесара, доктара філалагічных навук Святланы Мусіенкі.
Мерапрыемства пачнецца з рэгістрацыі а 10:00. Удзельнікі змогуць абмеркаваць актуальныя пытанні ў галіне філалогіі і педагогікі. Таксама запланавана экскурсія ў музей Зоф'і Налкоўскай з выставай работ прафесара Святланы Мусіенкі.
Важнай падзеяй стане прэзентацыя манаграфіі А.А. Брусевіча «Беларуская і польская паззія другой паловы ХІХ ст. – пачатку ХХ ст.: Станаўленне і дыялог мастацкіх парадыгмаў». Удзельнікі змогуць далучыцца як вочна, так і завочна праз платформу Google Meet па спасылцы.
Дыскусійная пляцоўка пройдзе ў навучальным корпусе № 5 па адрасе вул.Леніна, 32, аўдыторыя 4.
З праграмай круглага стала можна азнаёміцца тут.