Удзельнікамі мерапрыемства сталі больш за 100 маладых людзей: фінансісты, медыкі, артысты, інжынеры, бухгалтары, механікі, педагогі і прадстаўнікі іншых прафесій. Злёт аб'яднаў працуючую моладзь, якая прадставіла ўсе галіны народнай гаспадаркі рэгіёну. Сярод удзельнікаў былі і купалаўцы: выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Раман Грыгарчук і студэнт 4 курса Улад Суліма.
Форум быў адкрыты дыялогавай пляцоўкай «Будучыня ў руках маладых». Перш чым пачаць абмеркаванне, удзельнікі паглядзелі невялікі відэафільм аб развіцці Беларусі за апошнія 30 гадоў. У рамках сустрэчы сваім вопытам выбару і станаўлення падзяліліся старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч, старшыня Гродзенскай федэрацыі ГА «Баявое Самба» Аляксей Сівірчукоў, дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Хільмончык, дырэктар ААТ «Гродна Культгандаль» Андрэй Даўкшыс, навучэнка Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, стыпендыят Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ульяна Захаркевіч, як паведамляе інфармацыйны партал федэрацыі прафсаюза.
Маладыя людзі былі актыўныя і задавалі спікерам пытанні, выстаўлялі ініцыятывы, карысныя як для моладзі, так і для прафсаюза ў цэлым. Асобным блокам стала абмеркаванне важнейшай грамадска-палітычнай падзеі, якая пройдзе ў нашай краіне 26 студзеня 2025 г., – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь .
Спікеры расказалі аб дасягненнях нашай дзяржавы ў сацыяльнай, эканамічнай, культурнай сферах. Таксама ў рамках Маладзёжнага злёту «Будучыня ў руках маладых» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў інтэлектуальнага квіта, у якім каманда «Прафсаюз адукацыі і навукі» заняла першае месца.