21 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася яркая і запамінальная культурна-забаўляльная праграма для студэнтаў пад назвай "Ноч Alma-mater". Гэта падзея стала часткай маштабнага святкавання 85-годдзя ўніверсітэта і сабрала студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў і кіраўніцтва.
З самага пачатку вечара госці пагружаліся ў атмасферу весялосці і адзінства. Запальныя танцы, флэшмобы і меладычныя песні, выкананыя творчымі калектывамі ўніверсітэта, задавалі тон усяму мерапрыемству. Студэнты, апрануўшыся ў яркія ўборы, з энтузіязмам ўдзельнічалі ў танцавальных нумарах, ствараючы неверагодную энергетыку і пазітыўны настрой.
Конкурсы, арганізаваныя ў рамках праграмы, дазволілі ўдзельнікам праявіць свае таленты і крэатыўнасць. Кожны конкурс суправаджаўся духам саперніцтва і сяброўства, што зрабіла вечар яшчэ больш запамінальным.
Не абышлося і без салодкага! Рэктар універсітэта Ірына Кітурка пачаставала ўсіх смачным тортам, які стаў не толькі дэсертам, але і сімвалам клопату пра студэнцкую супольнасць. Гэты салодкі падарунак сустрэлі бурнымі апладысментамі. Першы кавалачак ад рэктара дастаўся Вадзіму Гунько, які выконвае абавязкі старшыні прафсаюза навучэнцаў Купалаўскага ўніверсітэта і двум студэнтам, якія 22 лютага адзначылі свой дзень нараджэння. Да святкавання таксама далучыліся кіраўніцтва ўніверсітэта і прафесарска-выкладчыцкі склад.
Яскравым момантам вечарыны "Ноч Alma-mater" стаў падарунак рэктару ГрДУ імя Янкі Купалы ад моладзевых арганізацый універсітэта. Ірына Фёдараўна атрымала незвычайны падарунак ад студэнтаў - заліковую кніжку з унікальным пералікам дысцыплін. Студэнты вырашылі парадаваць рэктара крэатыўным падыходам, уключыўшы ў залікоўку такія курсы, якія адлюстроўваюць імкненне да новых ведаў і нестандартнага мыслення!
«Ноч Alma-mater» стала не толькі незабыўнай падзеяй юбілейнага святкавання, але і яскравым прыкладам важнасці падтрымання духу адзінства і сяброўства ва ўніверсітэцкім асяроддзі. Мерапрыемства паказала, што ГрДУ імя Янкі Купалы - гэта не проста навучальная ўстанова, а вялікая сям'я, дзе кожны можа знайсці сваё месца, раскрыць таленты і стварыць новыя ўспаміны.