У Купалаўскім універсітэце прайшла віктарына "Моцнае звяно", арганізаваная актывам філалагічнага факультэта сумесна з аддзелам падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў. Удзел у віктарыне прынялі прадстаўнікі ўсіх факультэтаў, імкнучыся паказаць свае веды і атрымаць перамогу.
Студэнты падчас спаборніцтваў прадэманстравалі глыбокія веды гісторыі ўніверсітэта, а таксама яго сучаснага этапу развіцця. Найбольшую колькасць балаў і тытул пераможцы заваяваў студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Кірыл Дзежыц.
Гэтае інтэлектуальнае спаборніцтва стала яркай падзеяй у рамках святкавання Дня нараджэння ўніверсітэта, аб'яднаўшы студэнтаў у імкненні да ведаў і перамогі. Барацьба была напружанай, а атмасфера напоўнена энергіяй саперніцтва і жаданнем паказаць сваю эрудыцыю.