У фінале конкурсу, які прайшоў у Мінску, прынялі ўдзел адзінаццаць прадстаўніц устаноў вышэйшай адукацыі краіны.
Падчас конкурсных выпрабаванняў дзяўчыны прадэманстравалі сцэнічную культуру, уменне мець зносіны з аўдыторыяй, камунікабельнасць, веданне этыкету, пачуццё гумару, грацыю, знешнія дадзеныя, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, артыстычнае майстэрства.
Студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Дар'я Місавец перамагла ў намінацыі «Міс Грацыя Конкурсу».
![333](/images/gallery/2018/koroleva_vesna2018_2.jpg)