Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Лічбавыя платформы і трансфармацыя прававога рэгулявання» была арганізавана Валгаградскім інстытутам кіравання – філіялам РАНХіГС пры інфармацыйнай падтрымцы Валгаградскага рэгіянальнага аддзялення Асацыяцыі юрыстаў Расіі. Канферэнцыя адбылася 1 лістапада.
На міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнт 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» юрыдычнага факультэта Уладзіслаў Курлянчык у анлайн-фармаце выступіў з дакладам «Укараненне лічбавага рубля ў БРІКС і ЕАЭС: праблемы і перспектывы».
У ходзе канферэнцыі былі закрануты праблемы прававога рэгулявання лічбавых платформ, якія ўносяць важкі ўклад у забеспячэнне ўстойлівага развіцця эканомікі. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя выклікі ўкаранення лічбавых экасістэм у Расіі і свеце, а таксама механізмы дзяржаўнай падтрымкі і рэгулявання дзейнасці ў РФ і замежных краінах з улікам укаранення ў іх элементаў цыфравізацыі.
Па выніках канферэнцыі даклад купалаўца быў адзначаны дыпломам ІІІ ступені. Віншуем Уладзіслава і жадаем новых перамог на навуковай ніве!