З 13 па 15 лістапада загадчык кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Крукоўскі прыняла ўдзел у рабоце Расійска-Беларускага форуму «Саюзная дзяржава: інклюзіўная адукацыя. Цэнтры і тэхнапаркі». Мерапрыемства праходзіла ў Пскове.
Наталля Крукоўская выступіла на пленарным пасяджэнні з дакладам “Падрыхтоўка студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы да рэалізацыі прынцыпу інклюзіі ў адукацыі”. У ходзе форуму абмяркоўваліся пытанні інклюзіўнай вышэйшай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь, доступ да адукацыйных магчымасцяў і рэфармаванне сістэмы падрыхтоўкі кадраў.
Для ўдзельнікаў форуму ў рамках адной з секцый было арганізавана наведванне Цэнтра лячэбнай педагогікі і дыферэнцыраванага навучання Пскоўскай вобласці.
Таксама ва ўдзельнікаў была ўнікальная магчымасць праслухаць лекцыю дырэктара Цэнтра, члена Экспертнага савета па спецыяльнай адукацыі пры Камітэце Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па адукацыі і навуцы, старшыні Савета Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі ў падтрымку людзей з ментальнай інваліднасцю і псіхафізічнымі парушэннямі "Роўныя магчымасці" Андрэя Царова.
Пасля адбылася экскурсія ў вытворча-інтэграцыйныя майстэрні для інвалідаў, якую правёў дырэктар ДБУСА «Вытворча-інтэграцыйныя майстэрні для інвалідаў імя У.П. Шмітца» Вячаслаў Сукманаў.
Расійска-Беларускі форум стаў значнай падзеяй у галіне інклюзіўнай адукацыі, пацвердзіўшы неабходнасць далейшага абмеркавання пытанняў даступнасці адукацыйных магчымасцяў для ўсіх катэгорый грамадзян.