26 лістапада Купалаўскі ўніверсітэт наведала дэлегацыя ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь". У рамках візіту былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж дзвюма вышэйшымі навучальнымі ўстановамі краіны.
У склад дэлегацыі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь увайшлі генерал-маёр, начальнік установы адукацыі Андрэй Гарбаценка, начальнік па вучэбнай рабоце Арцём Няверка, намеснік начальніка па навуковай рабоце Дзмітрый Сахарук.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі рэктарата, дэканы факультэтаў, кіраўнікі розных структурных падраздзяленняў ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі, курсанты ваеннага факультэта і курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Падчас свайго выступу яна расказала пра патэнцыял, канкурэнтныя перавагі Купалаўскага ўніверсітэта і адзначыла важнасць супрацоўніцтва з Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь для развіцця адукацыйных і навуковых праграм:
- Сённяшняя сустрэча прымеркавана падпісанню пагаднення паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь. У планах - ажыццяўленне шэрагу мерапрыемстваў па розных напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння, якое, несумненна, мае вялікую будучыню. Выказваю падзяку кіраўніцтву акадэміі - генерал-маёру Андрэю Міхайлавічу за тое, што абралі для супрацоўніцтва менавіта наш універсітэт.
Значнасць узаемадзеяння паміж дзвюма ўстановамі адукацыі для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў падкрэсліў генерал-маёр, начальнік установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" Андрэй Гарбаценка. Ён адзначыў, што Купалаўскі ўніверсітэт стаў першай установай вышэйшай адукацыі, з якой Ваенная акадэмія падпісвае такое пагадненне.
– Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы – унікальная шматпрофільная ўстанова адукацыі. У наступным годзе ўніверсітэт адзначыць 85-гадовы юбілей, а гэта сведчыць аб назапашаным багатым вопыце, высокім узроўні прафесарска-выкладчыцкага складу і шырокіх магчымасцях. У рамках супрацоўніцтва мы плануем ажыццяўленне шэрагу мерапрыемстваў, у тым ліку абмен методыкамі навучання, правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, распрацоўку праграмнага забеспячэння і сістэм, якія валодаюць штучным інтэлектам, стварэнне і ўдасканаленне комплексных трэнажораў і сімулятараў, якія забяспечваюць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў, - сказаў Андрэй Гарбаценка. Таксама ён выказаў упэўненасць у тым, што супрацоўніцтва прынясе ўзаемную выгаду і дасць магчымасць дасягнуць установам новых вышынь у падрыхтоўцы сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.
Пасля дзелавых перагавораў бакі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Далей прадстаўнікі дзвюх устаноў адукацыі прадоўжылі абмеркаванне дарожнай карты супрацоўніцтва за круглым сталом.
Адзначым, што падпісаная дамова не толькі дазволіла зрабіць важны крок ва ўмацаванні сувязяў паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь, але і адкрыла новыя магчымасці для інавацыйнай дзейнасці, сумеснай працы ў галіне адукацыі і навукі.