У кінатэатры «Чырвоная зорка» ў перыяд з 27 па 29 лістапада праходзяць Дні індыйскага кіно. Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у праглядзе фільма.
У рамках Дзён індыйскага кіно 28 лістапада ў 15:30 адбудзецца паказ індыйскага мастацкага фільма «Бывай» (16+). Уваход на сеанс свабодны.
Фільм даследуе складаныя сямейныя адносіны і працэс пераадолення гора, прапануючы гледачам эмацыйнае падарожжа, напоўненае момантамі радасці і смутку. Правядзенне падобных мерапрыемстваў мае вялікае значэнне для студэнцкай моладзі, садзейнічае фарміраванню паважлівых адносін да традыцый і культуры іншых народаў, прывіццю духоўных і маральных каштоўнасцей.
Адзначым, што Дні індыйскага кіно арганізаваны ў перыяд візіту Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадара Алока Ранджана Джа ў Гродна.