Начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, старшы выкладчык кафедры рускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Мінава з 23 лістапада па 1 снежня праходзіць стажыроўку ў Сіньцзянскім педагагічным універсітэце.
Стажыроўка арганізавана з мэтай стварэння ўмоў для павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці спецыяльнасцей філалагічнага факультэта, іх удасканалення ў адпаведнасці з бягучымі перспектыўнымі патрабаваннямі нацыянальнага рынку працы і сусветнымі тэндэнцыямі, а таксама абмеркавання перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння і распрацоўкі Праграмы міжнароднага супрацоўніцтва на 2024-2026 гг.
У рамках візіту Вольгі Мінавай на сённяшні дзень ужо адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта, студэнтамі 3 курса факультэта замежных моў спецыяльнасці "Руская мова". Таксама праведзены перагаворы з дырэктарам Інстытута міжнародных культурных абменаў, кіраўніцтвам Інстытута бізнесу па актуальных напрамках міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння.
Гэта стажыроўка - унікальная магчымасць для абмену ведамі і вопытам паміж спецыялістамі з Беларусі і Кітая. На працягу гэтага перыяду Вольга Мінава будзе вывучаць методыкі выкладання рускай мовы і літаратуры, а таксама паглыбляць свае веды ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва ў адукацыі.
Адзначым, што ўзаемадзеянне Купалаўскага ўніверсітэта і Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта ажыццяўляецца ў рамках Дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве на перыяд з 22.02.2022 па 22.02.2027 гг.