27 лістапада ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся Савет універсітэта. Традыцыйна на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў за іх дасягненні і ўклад у развіццё навучальнай установы.
Ганаровай граматай адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзілі вядучага спецыяліста па кадрах аддзела кіравання персаналам Алу Ларчанка.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і высокае прафесійнае майстэрства ўзнагародзілі намесніка начальніка Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Аляксандра Ёду.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую добрасумленную работу, плённую навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзілі дацэнта кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Віктара Пяцэвіча.
За шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагародзілі дырэктара Лідскага каледжа Андрэя Сямашку.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за якасную плённую работу, высокі прафесійны ўзровень падрыхтоўкі слухачоў Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2024 годзе ўзнагародзілі Аляксандра Арбузава, выкладчыка першай катэгорыі падрыхтоўчага аддзялення, Алену Бутрым, выкладчыка вышэйшай катэгорыі падрыхтоўчага аддзялення, Марыю Якалцэвіч, дацэнта кафедры беларускай філалогіі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.