У купалаўцаў ёсць выдатная магчымасць стаць удзельнікамі праекту "Формула стылю іміджу сучаснага педагога". Мерапрыемства адбудзецца 29 лістапада на базе Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы з 12.30 да 15.00 у 116 аўдыторыі.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з ДУА "Цэнтр "Нацыянальная школа прыгажосці" рэалізуе праект пад назвай "Формула стылю іміджу сучаснага педагога". Праект накіраваны на стварэнне ўнікальнага выгляду будучага педагога і фарміраванне ўяўлення навучэнцаў аб сучасных тэндэнцыях у модзе, камунікатыўных навыках, маўленчым іміджы і самапрэзентацыі.
Серыя майстар-класаў дазволіць удзельнікам удасканаліць навыкі пісьменнай камунікацыі і навучыць аказваць станоўчы і канструктыўны ўплыў на субяседніка. Для купалаўцаў будуць праведзены заняткі па наступных тэмах: “Спалучэнне макіяжу і прычоскі ў паўсядзённым вобразе педагога”, “Стыль і імідж. Складнікі іміджу», «Маўленчы імідж і самапрэзентацыя».
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі асвояць дзённы макіяж і яго асаблівасці, а таксама правілы стварэння дзелавога макіяжу і прычосак на кожны дзень. Слухачы даведаюцца аб асноўных правілах выбару касцюма для жанчын і мужчын, а таксама складанне капсульнага гардэроба - мінімальнага набору рэчаў, якія могуць стварыць мноства вобразаў. Спецыялісты Нацыянальнай школы прыгажосці звернуць увагу на важнасць развіцця навыкаў гаварэння ў будучых педагогаў, на прыкладах разбяруць папулярныя маўленчыя недахопы і растлумачаць спосабы работы над імі.
Праект «Формула стылю іміджу сучаснага педагога» дае ўнікальную магчымасць для навучэнцаў Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта паглыбіць свае веды і навыкі ў галіне стылю і самапрэзентацыі, што, несумненна, будзе садзейнічаць іх паспяховай прафесійнай дзейнасці.