У апошнія гады конкурсы бізнес-ідэй і стартапаў становяцца важнай часткай адукацыйнага працэсу, садзейнічаючы развіццю прадпрымальніцкага мыслення ў студэнтаў. Адной з яркіх падзей у гэтай галіне стаў конкурс «ІнНаСтарт», які штогод збірае дзясяткі таленавітых і крэатыўных студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Сёння, 6 снежня, былі аб'яўлены пераможцы.