6 снежня 2024 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.24 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася абарона дысертацыі выпускніка аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта Кацярыны Гурбік на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.19 – тэорыя мовы.
Тэма дысертацыі: «Англійская мова ў моўнай сітуацыі Пакістана: сацыякультурная адметнасць і камунікатыўныя функцыі». Навуковы кіраўнік - Рычкова Людміла Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі.