Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб'яўляе рэспубліканскі тэматычны конкурс «Штучны інтэлект М-2025» на суісканне грантаў для маладых вучоных. Запрашаем усіх зацікаўленых даследчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта прыняць удзел у конкурсе!
Гэты конкурс накіраваны на падтрымку і прыцягненне таленавітай моладзі да выканання фундаментальных навуковых даследаванняў у галіне штучнага інтэлекту і яго ролі ў жыццядзейнасці сучаснага грамадства.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навуковыя і навукова-педагагічныя работнікі, дактаранты, аспіранты, магістранты і студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі ва ўзросце да 35 гадоў па стану на 1 студзеня 2025 года.
Працэдура падачы заявак:
Заяўкі на конкурс афармляюцца праз Аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «БРФФД» (падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы).
Заяўкі прымаюцца да 27 снежня, не пазней за 17:00.
Падрабязную інфармацыю аб умовах конкурсу вы можаце атрымаць у аддзеле арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці НДЧ. Кантактная асоба – Алена Дзянісік (вул. Э. Ажэшкі, 22, каб. 402, тэл. 73-19-68).