Студэнткі 2 курса інжынернага факультэта прынялі ўдзел у V Міжнароднай навукова-практычнай маладзёжнай канферэнцыі "Развіццё лагістыкі і кіраванне ланцугамі паставак", якая прайшла ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
На канферэнцыі Аляксандра Антановіч выступіла з дакладам "Асаблівасці праектавання ланцужкоў паставак у харчовай прамысловасці", за які яна была ўзнагароджана дыпломам за лепшы навукова-даследчы даклад.
Ксенія Кнышэвіч прадставіла даклад, падрыхтаваны ў суаўтарстве з Янай Журун, на тэму “Зялёная лагістыка і штучны інтэлект: аптымізацыя складскіх працэсаў”, які быў адзначаны дыпломам 3 ступені за найлепшы даклад.
Карыне Бутока быў уручаны дыплом за крэатыўны падыход у даследаванні за даклад на тэму «Сучасны стан цыфравізацыі ў лагістыцы».
Віншуем купалаўцаў з паспяховым выступленнем і жадаем далейшых поспехаў!