Супрацоўнікі Цэнтра па сувязях з грамадскасцю падрыхтавалі для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы ВЯЛІКУЮ лекцыю "Візуальны стыль: як фатаграфія і этыкет фарміруюць дзелавую рэпутацыю". Даведайцеся, як пазіцыянаваць сябе ў сучасным высокаканкурэнтным медыяполі, а таксама чаму дзелавую рэпутацыю трэба пачынаць будаваць як мага раней.
Фотакарэспандэнт Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Дзіяна Сцяпанава падрыхтавала для вас блок "Фатаграфія - гэта не проста здымак, гэта твой імідж!". Даведайцеся, як правільна выкарыстоўваць здымкі для фарміравання сваёй прафесійнай выявы. Дыяна Сцяпанава падзеліцца сакрэтамі эфектыўнай візуалізацыі і старытэлінгу, якія прыцягнуць увагу і запомняцца.
- Нярэдка бывае так, што чалавек - выдатны спецыяліст, займаецца дабрачыннасцю, вядзе актыўны лад жыцця, увогуле, з усіх бакоў разумнічка. А калі заходзіш да яго ў сацсеткі, там нічога няма, ці кантэнт ніяк не паказвае ўсе выдатныя якасці, ці зусім шкодзіць рэпутацыі чалавека. Мой блок ВЯЛІКАЙ лекцыі накіраваны на тое, каб навучыць студэнтаў ствараць прывабны візуальны кантэнт, які дапаможа ў пабудове іх будучай кар'еры, - распавяла Дыяна Сцяпанава.
Прэс-сакратар Арсеній Сідаркевіч падрыхтаваў блок "Імідж авансуе, рэпутацыя спансіруе: тонкасці дзелавога этыкету". Вы зможаце даведацца аб нюансах дзелавога этыкету, акунуцца ў яго гісторыю, а таксама пазнаёміцца з сучаснымі правіламі, якія дапамогуць упэўнена паводзіць сябе ў любой дзелавой сітуацыі.
- На першы погляд можа здацца, што ў дзелавым этыкеце няма нічога складанага. Але пабудаваць рэпутацыю, якая будзе працаваць на вас, не так проста. Чалавек можа валодаць узрушаючымі прафесійнымі якасцямі, але пры гэтым яны могуць застацца незаўважанымі. Якраз з-за няведання правілаў этыкету і пазіцыянавання сябе як асобы і прафесіянала, - адзначыў Арсеній Сідаркевіч.
Чаму варта ўдзельнічаць?
Вы атрымаеце веды ад спецыялістаў-практыкаў, якія дакладна ведаюць, што ўся інфармацыя ў лекцыі сапраўды працуе. Як гаворыцца, праверана на сабе. Ну і як жа без прыемных бонусаў - фуршэт і падарункі. Атрымайце асалоду ад прыемнай атмасферы і зрабіце першыя крокі ў фарміраванні іміджу, які будзе працаваць на вас! Завядзіце карысныя знаёмствы з аднадумцамі і прафесіяналамі.
Запісацца на лекцыю можна па спасылцы. Мерапрыемства пройдзе 19 снежня а 18:30 у 321 аўдыторыі па адрасе вуліца Ажэшкі, 22.