У гэтым годзе «Нёман» зноў стаў прызёрам чэмпіянату краіны па футболе. Каманда, як і ў мінулым сезоне, заваявала сярэбраныя ўзнагароды. Адзначым, што вясной «Нёман» стаў уладальнікам Кубка Беларусі.
Ва ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання каманды і ўручэння медалёў прынялі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Гродна Андрэй Хмель і іншыя ганаровыя госці. Сярод якіх была рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Ірына Фёдараўна актыўна хварэе за гродзенскую каманду, наведвае матчы. Важна адзначыць, што студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта ў цэлым падтрымліваюць здаровы лад жыцця і спартыўныя ініцыятывы, заклікаюць да клопату аб сваім здароўі праз фізічную актыўнасць і спорт. Важнасць спорту і здаровага ладу жыцця ва ўніверсітэцкай супольнасці бясспрэчная, бо ён магутны інструмент для падтрымання добрага фізічнага і душэўнага стану.