11 снежня 2024 года ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі прадстаўнікі Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у рамках маніторынгавай місіі па рэалізацыі экалагічнай ініцыятывы «Інклюзіўнае кіраванне навакольным асяроддзем шляхам матываванага ўключэння жыхароў горада Гродна ў распрацоўку і рэалізацыю мер, накіраваных на паляпшэнне якасці навакольнага асяроддзя і маніторынг экалагічных рызык» «УРА Гродна!» (Устойліваму развіццю – актыўнасць Гродна).
Дадзеная ініцыятыва была рэалізавана ў 2019-2021 гг. у рамках праекта «Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь, ухваленага Пастановай Савета Міністраў № 232 сакавіка 2018 года і зарэгістраванага Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся ключавыя аспекты рэалізацыі праекта, у тым ліку бесперапынная экалагічная адукацыя, мерапрыемствы праекта, іх эфектыўнасць, выкарыстанне абсталявання і распрацовак праекта ў цяперашні час, дасягненні і змены, прынесеныя праектам, уключаючы інавацыі і ўстойлівасць. А таксама былі разгледжаны перспектывы працягу ўзаемадзеяння і далейшага развіцця экалагічнай ініцыятывы.
Праект «УРА Гродна!» унёс уклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця на мясцовым узроўні, паляпшаючы якасць жыцця, экалагічную сітуацыю і ўмацоўваючы інстытуты на мясцовым узроўні.
Дзякуем ПРААН за плённае супрацоўніцтва і ўклад у развіццё нашай экасістэмы!