17 снежня рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка правяла пасяджэнне конкурснай камісіі на прадастаўленне грантаў рэктара для завяршэння кандыдацкіх дысертацый на 2025 год.
У ліку суіскальнікаў рэктарскага гранта сёлета былі прадстаўлены наступныя супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта: начальнік цыкла тактычных дысцыплін агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта Павел Клачко, старшы выкладчык кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў інжынернага факультэта Аляксандр Лясун, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Дзіяна Літвінчу, старшы выкладчык кафедры рускай філалогіі філалагічнага факультэта Анжэла Мамедава.
Вышэйназваныя маладыя вучоныя валодаюць высокай публікацыйнай актыўнасцю і стопрацэнтнай гатоўнасцю рукапісу кандыдацкай дысертацыі. Па выніках галасавання конкурснай камісіі гранты рэктара для завяршэння кандыдацкай дысертацыі будуць выдзелены ўсім заяўленым суіскальнікам у памеры 2000 беларускіх рублёў на кожнага і тэрмінам на адзін каляндарны 2025 год.