Юбілейны тыдзень у Купалаўскім універсітэце працягваецца! Свята стала важнай падзеяй для ўсёй універсітэцкай сям'і, і часткай гэтага ўрачыстага хараства было пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, дзе сабраўся не толькі калектыў, але сябры і партнёры ўніверсітэта. У рамках мерапрыемства былі ўручаны ўзнагароды і падзякі.
Медалём «За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы» былі ўзнагароджаны Валянціна Гацук, галоўны бухгалтар; Юрый Гняздоўскі, дэкан педагагічнага факультэта; Аляксандр Грынь, загадчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры.
Званне «Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» было прысвоена Рустамбекаву Ісламбеку Рустамбекавічу, рэктару Ташкенцкага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны Таццяна Блізнюк, метадыст вышэйшай катэгорыі вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі вучэбна-метадычнага ўпраўлення; Віктар Вайцішкін, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту; Алена Вароніна, загадчык электратэхнічнага аддзялення Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы; Наталля Давыдзік, загадчык інтэрната № 5 Студэнцкага гарадка; Лілія Дзюрдзь, бухгалтар 1 катэгорыі бухгалтарска-эканамічнага аддзела Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў; Галіна Зялік, дырэктар Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы; Ніна Канунікава, прафесар кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання; Рамуальд Касян, начальнік Адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення; Вольга Кітурка, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце інжынернага факультэта; Аляксандра Каляда, спецыяліст агульнавайсковай кафедры; Вольга Капарэва, спецыяліст 2 катэгорыі вучэбна-арганізацыйнага аддзела па кіраванні студэнцкім складам Цэнтра развіцця кар'еры; Валянціна Крыштопік, фельчар 1 катэгорыі кабінета ўрачэбнага прыёму здраўпункта; Наталля Ліцкевіч, вядучы бухгалтар бухгалтэрыі; Ірына Мазуркевіч, выкладчык Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы; Аляксандр Макарэвіч, інжынер па ахове працы 2 катэгорыі аддзела аховы працы; Наталля Макарава, намеснік начальніка Цэнтра грамадскага харчавання; Юлія Мацвейчык, выкладчык Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы; Вольга Мяцеж, старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі; Святлана Місюкевіч, загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Навуковай бібліятэкі; Святлана Несцяровіч, начальнік аддзела кіравання персаналам Цэнтра кадравай і прававой працы; Валянціна Ахота, загадчык вытворчасці Цэнтра грамадскага харчавання; Марыя Панчук, вартаўнік 2 разраду ўчастка вартаўнічай аховы; Лілія Рук, вядучы спецыяліст аддзела праектавання адукацыйных праграм дадатковай адукацыі Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі; Алена Сняжко, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета лінгвістычных камп'ютарных тэхналогій; Таццяна Сушко, рэдактар газеты «Гродзенскі ўніверсітэт» Цэнтра па сувязях з грамадскасцю; Яўген Шаршун, загадчык лабараторыі кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій; Ганна Шастак, спецыяліст 2 катэгорыі Адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення; Уладзімір Штукель, вядучы інжынер аддзела эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў Адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення; Аляксандр Шчарбацюк, вядучы спецыяліст па арганізацыі закупак аддзела закупак; Віталь Юхневіч, выкладчык Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Граматай універсітэта за ўдзел у грамадскім жыцці і актыўную грамадзянскую пазіцыю і ў сувязі з 85-годдзем універсітэта былі ўзнагароджаны Уладзіслаў Курлянчык, студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта; Карына Місцюк, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Уладзіслаў Навічонак, студэнт 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі; Вераніка Раманоўская, студэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Ганаровай граматай адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна былі ўзнагароджаны Лілія Абрамчык, загадчык кафедры міжнароднага права; Наталля Антанік, вядучы інжынер-праграміст Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра; Сяргей Карэлін, загадчык лабараторыі кафедры сістэмнай біялогіі; Павел Паўлючык, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры.
Падзячным лістом адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна была ўзнагароджана Юліяна Савіч, вядучы спецыяліст дэканата факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Ганаровай граматай адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна за шматгадовую добрасумленную работу, высокі прафесіяналізм, працавітасць, адказныя і творчыя адносіны да работы былі ўзнагароджаны Марына Карпіцкая, дэкан факультэта эканомікі і кіравання; Людміла Каспяровіч, вядучы спецыяліст дэканата факультэта фізічнай культуры; Дзмітрый Кудзель, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу; Наталля Паўленка, старшы выкладчык кафедры дызайну; Алена Чуянава, старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку.
Падзячным лістом адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна была ўзнагароджана Алеся Дабрук, метадыст вышэйшай катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны Іосіф Дарняк, намеснік дэкана факультэта эканомікі і кіравання; Наталля Крукоўская, загадчык кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі; Андрэй Кузьміч, загадчык кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі; Вольга Траццякова, намеснік дэкана факультэта біялогіі і экалогіі.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны Таццяна Баярчук, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Вера Стойлік, метадыст вышэйшай катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце; Аляксандр Строк, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту.
Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны Вераніка Дапіра, вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі; Аляксандр Дзенісевіч, вядучы інжынер аддзела культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
Ганаровай граматай упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны Наталля Гівер, старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў; Юрый Сак, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту.
Падзячным лістом Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў была ўзнагароджана Ірына Кітурка за цеснае і плённае супрацоўніцтва, актыўны ўдзел у патрыятычным і культурна-маральным выхаванні моладзі і дапамога ў правядзенні прафарыентацыйных мерапрыемстваў, а таксама ў сувязі з 85-годдзем з дня ўтварэння ўніверсітэта.
Медалём «100 гадоў міліцыі» і Падзячным лістом Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў былі ўзнагароджаны Мікалай Войтка, прарэктар універсітэта; Віталь Храмаў, дэкан факультэта фізічнай культуры; Вячаслаў Кулакоўскі, начальнік аддзела закупак.
У адрас Купалаўскага ўніверсітэта было сказана нямала цёплых слоў. Са сцэны да ўдзельнікаў свята звярталіся госці і сярод іх была замежная дэлегацыя. Свае віншаванні выказалі Рустамбекаў Ісламбек Рустамбекавіч, рэктар Ташкенцкага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта; Сяргей Грышын, прарэктар па сацыяльнай і выхаваўчай рабоце Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта; Рыскулаў Алімжон Ахмаджановіч, дэкан сумеснага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта – Ташкенцкага дзяржаўнага транспартнага ўніверсітэта; Вольга Вараб'ёва, вядучы супрацоўнік аддзела гісторыка-тэарэтычных даследаванняў Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН; Ду Юнцзюнь, прэзідэнт Асацыяцыі ЮНЕСКА правінцыі Ганьсу; Ван Яацянь, заснавальнік адукацыйнага цэнтра «Яацянь»; Чжао Фуцян, старшыня аб'яднання «Еўраазіяцкі Мост».