У рамках праекта Erasmus + «Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі пры дапамозе развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк» у навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі пілотныя заняткі.
Сустрэча адбылася на факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 20 снежня.
Канферэнцыя «Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі ў кантэксце навучання альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» прайшла ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ТEMPUS 543990-TEMPUS-1-2013-1-DE-TEMPUS-JPCR «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» (праект TRADIR), удзельнікам якога з'яўляецца юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.
У адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна 27 снежня адбылося ўрачыстае ўшанаванне лепшых гродзенцаў.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы навагодні конкурс «ЭкаЕлка» стаў традыцыйным. Ужо на працягу чатырох гадоў ён аб'ядноўвае актыўных студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў нашай alma mater. Гэты год не стаў выключэннем: на конкурс была прадстаўлена рэкордная колькасць экаелок і ёлачных упрыгожванняў - больш за 150.
Супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы цэнтра аховы здароўя напярэдадні навагодніх святаў арганізавалі сустрэчу адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы са студэнтамі-першакурснікамі з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Пастаноўка камедыі «Прымакі» у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» папярэднічае святкаванням 2017 года, прымеркаваным да 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта і драматурга Янкі Купалы, імя якога з гонарам носіць наша alma mater.
Свята прайшло ў форме конкурсу, які для студэнтаў спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" філалагічнага факультэта арганізавалі дацэнт кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Масленікава і лектар Нямецкай акадэмічнай службы абменаў DAAD, старшы выкладчык кафедры Максіміліян Дэнэр.
Конкурс сацыяльных эксперыментаў, арганізаваны Фондам «Грамадская думка» (Масква, Расія), быў накіраваны на правядзенне эксперыменту па метадзе заснавальніка этнаметадалогіі Гаральда Гарфінкеля.
Урачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара адбылася 20 снежня ў Мінску. Мерапрыемства сабрала сем прадстаўнікоў з устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых устаноў Беларусі.
Са снежня 2016 года па чэрвень 2020 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе рэалізоўвацца праект «Спартыўныя поспехі», накіраваны на развіццё ў студэнцкай моладзі ўстойлівых матывацыйна-каштоўнасных арыентацый на высокія спартыўныя дасягненні. Яго кіраўніком з'яўляецца начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч.
У рамках рэалізацыі праграмы «Запрошаны прафесар» намеснік прарэктара па навуковай палітыцы і міжнародным супрацоўніцтве, начальнік Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар паліталогіі, прафесар Аляксандр Маркараў прачытаў лекцыі для студэнтаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца піянерам у распрацоўцы прававых мер абароны гісторыка-культурнай спадчыны.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі трэцяга працоўнага семестра - 2016. Гродзенскі абласны штаб, у складзе якога працавалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, названы лепшым абласным штабам сярод студэнцкіх атрадаў.
Чарговая інтэлектуальная матэматычная гульня «Батл па інтэгральным вылічэнні» сярод студэнтаў-першакурснікаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» адбылася на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Акцыя стартавала ў пачатку снежня і накіравана на падтрымку дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, са шматдзетных і маламаёмных сем'яў, дзяцей-сірот і выхаванцаў сацыяльных прытулкаў. Першыя дванаццаць падарункаў маленькія гродзенцы атрымалі 20 снежня.
У гэтым годзе конкурс у купалаўскім універсітэце праходзіў у новым фармаце і складаўся з двух этапаў - завочнага і вочнага. Удзельнікамі спаборніцтва сталі 6 факультэтаў нашай alma mater, 4 інтэрната студэнцкага гарадка, тры каледжа і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак сабрала на галоўнай плошчы Гродна сотні ўдзельнікаў. У іх ліку ў гэтым годзе былі замежныя студэнты і слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія на адзін вечар пераўвасобіліся ў казачных персанажаў.
У Клубе праваслаўнай гутаркі пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне 11 снежня правялі літаратурна-мастацкі вечар, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
У гэтым годзе фестываль прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў шосты раз і аб'яднаў замежных студэнтаў з абласных і сталічных вышэйшых навучальных устаноў. На мерапрыемства таксама былі запрошаны ганаровыя госці - прадстаўнікі пасольстваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь.
Экскурсію для студэнтаў-старшакурснікаў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі дацэнт кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Аляксандр Піваварчык і выкладчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Алена Піваварчык.
Пра гэта стала вядома 11 снежня падчас сходу нацыянальных прадстаўнікоў Міжнароднай сеткі студэнтаў па абмене ў рамках праграмы Erasmus ў Кракаве (Польшча). Нашу краіну на сустрэчы прадстаўлялі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - удзельнікі клуба міжнародных студэнцкіх ініцыятыў SUNet.
Дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ніна Макарава ў рамках навукова-метадычнага семінара "Інавацыі для адукацыі» правяла навучальны семінар «Навучанне з выкарыстаннем метаду праектаў».
Спаборніцтвы праходзілі на Кіпры 9-11 снежня і сабралі змагароў з больш чым 15 краін свету. Сярод удзельнікаў студэнты ўніверсітэтаў з краін СНД і Еўропы. Студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў складзе зборнай абаранялі на спаборніцтве гонар Беларусі.
Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2016» адбыўся 8 снежня 2016 года ў Мінску.
У гэтым годзе канферэнцыя прысвечана агульнай тэме «1917 - 2017: урокі стагоддзя». Яе арганізатарамі па традыцыі выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, Гродзенская дыяцэзія Беларускай Праваслаўнай Царквы і гімназія № 2 г. Гродна. Мерапрыемства з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, якія штогод праходзяць у Маскве.
Змаганне эрудытаў - гэта адно з мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва кафедрай міжнароднага бізнесу і маркетынгу. Традыцыйна ўдзельнікамі турніру становяцца не толькі студэнты факультэта эканомікі і кіравання, але і факультэта псіхалогіі.
Тыдзень геаграфіі і экалогіі ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце праходзіў не ў першы раз. Па традыцыі Брэсцкая рэгіянальная ВНУ прыняла прадстаўнікоў факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Фінал восеньскай серыі гульняў Адкрытага чэмпіянату Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па інтэлектуальных гульнях сабраў 13 каманд.
Фінальны матч адбыўся ў брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя». Нашы спартсменкі змагаліся за перамогу з валейбалісткамі «Мінчанкі».
У Мінску прайшлі фінальныя спаборніцтвы футзальнага першынства сярод жаночых каманд, якія праходзілі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2016. У фінале студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сустрэліся са зборнай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адораным дзецям, навучэнцам і студэнтам Гродзеншчыны па выніках 2016 года прайшла ў Гродне. У гэтым годзе уладальнікамі прэстыжнай прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя Аляксандра Дубко сталі 39 юнакоў. У іх ліку прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Юрыдычная грамадскасць горада Гродна сумесна з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы напярэдадні Дня юрыста, 2 снежня, правяла ўрачыстае мерапрыемства. У сценах нашай alma mater ўшаноўвалі лепшых кіраўнікоў і работнікаў суда, адвакатуры, пракуратуры, следства, дзяржаўнага кантролю, натарыята, мытных органаў і органаў юстыцыі, а таксама студэнтаў і выкладчыкаў юрыдычнага факультэта ўніверсітэта і Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства».
Алімпіяда «Свет сучаснага соцыуму і чалавек» праходзіла 30 лістапада і сабрала больш за 30 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Больш за 30 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйшлі ў фінал алімпіяды па філасофіі «Свет сучаснага соцыуму і чалавек». Галоўны прыз спаборніцтва - вышэйшы бал па дзвюх прамежкавых атэстацыях па прадмеце «Філасофія».
Аўтарскія курсы для настаўнікаў матэматыкі былі прысвечаны нестандартным падыходам рашэння задач па матэматыцы і разлічаны на 6 аўдыторных гадзін. У працы заняткаў прыняў удзел 51 педагог са школ і гімназій г. Іванава і г. Кобрын Брэсцкай вобласці.
За тытул «Студэнт года - 2016» на абласным этапе конкурсу змагаліся студэнткі трох ВНУ горада: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Конкурсныя выпрабаванні праходзілі 24 лістапада ў Маладзёжным цэнтры «Гродна».
Арганізатарам Ι дыстанцыйнай алімпіяды па экалогіі выступіў факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сустрэча дэлегацыі Пасольства Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь з адміністрацыяй і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла 23 лістапада ў рамках азнаямленчага візіту Марціна Оберга ў Гродзенскую вобласць.
Адначасова з дабрачынным праектам прайшоў фінал абласной акцыі, накіраванай на збор грашовых сродкаў АшмянскаМУ дзіцячаму дому.
У Мінску ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася афіцыйная прэзентацыя кнігі «Флора і расліннасць верхавых балот Беларусі».
Кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы правяла святочнае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню бухгалтера. Арганізатарамі свята выступілі студэнты 1 і 4 курсаў спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».
У Мінску завяршыўся XXIII Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. У гэтым годзе Палац спорту прымаў спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.
Рэспубліканскі фестываль студэнцкай творчасці «Студэнцкая восень - 2016» на тры дні аб'яднаў у Мінску студэнтаў і супрацоўнікаў 39 універсітэтаў Беларусі. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У інтэрнаце № 3 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стала традыцыяй праводзіць прафілактычныя гутаркі са студэнтамі.
Арганізатарамі акцыі выступілі супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя і інфармацыйна-лектарскія групы студэнтаў юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Маладзёжна-забаўляльны цэнтр «Галактыка» 21 лістапада аб'яднаў у сваіх сценах удзельнікаў акцыі, якая прайшла ў межах кампаніі «Інклюзіўная Беларусь: нікога не пакінуць у баку ў дасягненні мэтаў ўстойлівага развіцця».
Кіраўнік беларускага стартапа Masquerade, выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўгеній Неўгень уключаны ў прэстыжны рэйтынг інавацыйных лідараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы - 2016 New Europe 100.
На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў навукова-практычны семінар «Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу» для педагогаў Гродзенскай вобласці. Тэмай занятка стала «Цэнтралізаванае тэсціраванне па англійскай мове: асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў і паслялогаў».