Замежныя студэнты філалагічнага, юрыдычнага факультэтаў, факультэта эканомікі і кіравання, факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведалі Навагрудскі, Нясвіжскі і Мірскі замкі ў рамках экскурсійнай праграмы «Замкі Беларусі».
На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы ў гонар Міжнароднага дня студэнтаў выкладчыкі кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян арганізавалі інтэрактыўны ўрок.
У сходзе прынялі ўдзел загадчыкі кафедраў, кіраўнікі студэнцкіх навуковых гурткоў, старшыні студэнцкіх навуковых гурткоў, куратары студэнцкіх груп і студэнты-першакурснікі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Бекета.
На працягу месяца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна праходзіла прафарыентацыйная акцыя «Абітурыент - 2017: алгарытм поспеху». Арганізатарам выступіў Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Метадычны практыка-арыентаваны семінар «Навукова-даследчая работа ў школе на сучасным этапе» прайшоў на базе Радунской сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з настаўнікамі-філолагамі школ Воранаўскага раёна. Семінар у аспекце рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання быў накіраваны на аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў арганізацыі эфектыўнай навукова-даследчай работы вучняў па беларускай мове і літаратуры.
На факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 лістапада 2016 года адбыўся math-battle «УІР ў свеце вышэйшай матэматыкі і тэорыі верагоднасцяў».
Злёт прайшоў 4-6 лістапада 2016 года года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мы гэтай памяці верныя!», прысвечанай 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У дні школьных канікул 28 дзевяцікласнікаў сярэдняй школы № 2 г. Свіслач наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
У Гродне і ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці будучыя абітурыенты напісалі тэсціраванне па выбраных прадметах.
Студэнты педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будуць працаваць ва ўстановах адукацыі Гродна ў вольны ад вучобы час.
Уладальнікамі прафсаюзных адначасовых выплат сталі найбольш таленавітыя і актыўныя навучэнцы каледжаў, студэнты, магістранты, а таксама працоўная моладзь Гродзеншчыны.
Яе арганізатарамі выступілі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ролевая гульня была праведзена ў рамках заняткаў па англійскай мове і стала заключным этапам вывучэння тэмы «Судовая сістэма Вялікабрытаніі і ЗША». Таксама гэтая гульня працягнула серыю дзелавых гульняў, прысвечаных спецыяльнай лексіцы і азнаямленню з дзейнасцю асобных спецыялістаў іх будучай прафесіі.
Відэаканферэнцыя «Метадычныя новаўвядзенні пры выкладанні гісторыі і грамадазнаўства ў школах» аб'яднала студэнтаў, выкладчыкаў і педагогаў Беларусі.
Майстар-клас праводзіўся на працягу двух тыдняў - з 15 па 29 кастрычніка. Яго ўдзельнікамі сталі 32 чалавекі. Сярод іх 21 з Гродзенскай вобласці, у тым ліку старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Кацярына Дубіцкая, а таксама пяць студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Надзвычайныя сітуацыі: папярэджанне і ліквідацыя», прысвечаная 60-годдзю стварэння першага ў Рэспубліцы Беларусь навуковага падраздзялення ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і пажараў, аб'яднала вучоных і работнікаў розных падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з розных рэгіёнаў Беларусі , а таксама прадстаўнікоў замежжа.
Чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе сабраў наймацнейшых кікбаксёраў у Харватыі. У ліку ўдзельнікаў зборная Беларусі, у склад якой увайшоў магістрант факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дзмітрый Варац.
У гэтым годзе навуковая сустрэча была прысвечана 175-годдзю з дня нараджэння Элізы Ажэшкі. Ініцыятарам канферэнцыі выступілі навукова-дыдактычны каардынацыйны цэнтр «Міжнародны Інстытут Адама Міцкевіча» і яго старшыня - прафесар кафедры замежных моў філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, прафесар, доктар філалагічных навук Святлана Мусіенка.
![Screenshot 2](/images/gallery/2016/11/Screenshot_2.jpg)
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы вырашылася студэнцкая інтрыга года: з дванаццаці таленавітых купалаўцаў выбралі «Студэнта года - 2016». Віншаванні з перамогай прымала студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Вераніка Кажанеўская.
Больш за дваццаць інавацыйных праектаў прадставіла моладзь Гродна, Гродзенскага раёна і Скідзеля на занальным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурса «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў сёння, 3 лістапада, у МЦ «Гродна». Сярод удзельнікаў выкладчыкі, аспіранты і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і навучэнцы Тэхналагічнага каледжа.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, 27 кастрычніка 2016 года ў трэці раз стартаваў абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці».
Клуб спартыўнага арыентавання «Кронан» адзначыў сваё 20-годдзе. У рамках святкавання ў Гродне прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Арыентаванне ў Беларусі: перспектывы развіцця арыентавання і актыўнага турызму».
На працягу трох тыдняў студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Мікевіч атрымліваў новыя веды ў IT-сферы і займаўся распрацоўкай прыкладання ў школе Android-распрацоўнікаў у Казані. Яе арганізатарамі выступілі супольнасць распрацоўнікаў Google Developers Group Kazan і кампанія электроннай e-Legion пры падтрымцы Вышэйшай школы інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйных сістэм Казанскага федэральнага ўніверсітэта.
Па выніках лёсавання, якое адбылося 11 кастрычніка, вызначаны выступленні каманд факультэтаў на XXI конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса».
Факультэт мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы 20-21 кастрычніка 2016 года сабраў навукоўцаў VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У.Д. Разенфельда». Удзельнікамі навуковага мерапрыемства сталі прадстаўнікі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны.
У інтэрнаце № 5 Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла традыцыйная сустрэча са спецыялістам 1 катэгорыі інспекцыі па справах непаўналетніх АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Аленай Родак, якая правяла гутарку пра бяспечныя паводзіны і прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх.
Савет маладых спецыялістаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў створаны 1 верасня 2015 года. За гэты час зроблена многае па ўдасканаленні сістэмы работы з маладымі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ВНУ. На пасяджэнні ўдзельнікі Савета падвялі вынікі яго гадавой дзейнасці.
Візіт адбыўся сёння, 20 кастрычніка. Ініцыятарам сустрэчы з акадэмічнай супольнасцю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выступіў азербайджанскі бок у асобе старшыні Міжнароднага цэнтра дыяспары Рэспублікі Азербайджан Ісмаіла Агаева.
Міжнародны конкурс маладых выкладчыкаў ВНУ «Педагагічны пачатак» адбыўся ў Маскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Яго ўдзельнікамі сталі дзясяткі маладых выкладчыкаў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 11 кастрычніка стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Рэгістрацыя на яго будзе праходзіць па 25 кастрычніка.
Ідэя правесці сустрэчу са студэнтамі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія вывучаюць польскую мову і культуру, была прапанавана Генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраславам Ксёнжэкам падчас ыізіту ў наш універсітэт у верасні бягучага года.
Семінар «Правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» 12 кастрычніка 2016 гады правялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Перад замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў нашай ВНУ, выступілі прадстаўнікі органаў правапарадку г. Гродна.
На педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі пасяджэнне метадычнай камісіі. У сустрэчы прыняў удзел загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Уладзіміравіч Каляга.
Праект «Паляпшэнне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук у беларускіх універсітэтах» рэалізуецца ў рамках праграмы Erasmus + па ключавым кірунку «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі».
Віцебск з 3 па 8 кастрычніка 2016 года сабраў удзельнікаў спартакіяды студэнцкай моладзі «Да алімпійскіх вяршыняў!», якая ў гэтым годзе праходзіла пад эгідай Саюзнай дзяржавы.
Па выніках лёсавання, якое прайшло 11 кастрычніка 2016 года, вызначаны выступленні каманд факультэтаў на XXI конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса».
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 кастрычніка 2016 года наведалі Універсітэт у Беластоку.
У рамках круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 кастрычніка 2016 года ва ўрочышчы Пышкі прайшоў традыцыйны восеньскі крос. Спаборніцтвы ў гэтым годзе сабралі больш за 100 удзельнікаў і 11 каманд.
У рамках праграмы супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса педагагічнага факультэта з настаяцелем прыхода храма Нерукатворнага вобраза Гасподняга в. Каробчыцы іерэем Сергіем Цвірко.
Старшы выкладчык кафедры журналістыкі Сяргей Паўлавіч Марозаў атрымаў два дыплома на выставе-конкурсе маладых фатографаў «Я малады!», якая праходзіла ў выставачнай зале «Тушына» у г. Масква 2-11 верасня.
У 2016 годзе група кампаній «ИНФРА-М» сумесна з Міжнародным фондам развіцця навукі і адукацыі ўпершыню аб'явіла конкурс на лепшую навуковую і вучэбную публікацыю «Академус».
Навучальны семінар «Аб выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і сродкаў навучання» адбыўся на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы. З прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта сустрэліся начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі Дар'я Сяргееўна Шпак і загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Уладзіміравіч Каляга.
У рамках вечара «Давайце пазнаёмімся!» для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 5 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў турнір па боўлінгу.
Святочны канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, стаў завяршальным мерапрыемствам дэкады «Залаты век». У рамках акцыі ў Гродне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажылых людзей.
З 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 года ў г. Луцк (Украіна) адбыўся міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд «Луцк сустракае сяброў 2016».
Візіт чэшскай дэлегацыі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адбыўся 4 кастрычніка 2016 года. Асноўная мэта сустрэчы – наладзіць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння ў вобласці навуковых даследаванняў.
Студэнты 121 групы спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, якія занялі першае месца, 12 групы спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» інжынерна-будаўнічага факультэта, якія занялі другое месца, і 141 групы спецыяльнасці «Псіхалогія» факультэта псіхалогіі, якія занялі трэцяе месца, здзейснілі экскурсіонную паездку ў Мірскі і Нясвіжскі замкі.
Мерапрыемства прайшло ў аграгарадку Ганчары Лідскага раёна.
На маладзёжным Кубку Еўропы па кікбоксінгу студэнт факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Уладзіслаў Ядзешка апынуўся мацнейшым у вагавой катэгорыі 60 кг.
З 29 верасня па 1 кастрычніка на вучэбна-спартыўнай базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта праходзіў чэмпіянак ваенных факультэтаў па гандболе.