Напярэдадні 2 красавіка - Дня яднання народаў Расіі і Беларусі - у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы абмеркавалі гісторыю развіцця Саюзнай дзяржавы. Дыялог адбыўся ў рамках традыцыйнага гарадскога семінара «Актуальныя праблемы сацыягуманітарнага ведання».
Школа лідарства факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла новых удзельнікаў. Імі сталі студэнты малодшых курсаў, якія выказалі жаданне развіць свой лідарскі патэнцыял.
Восьмы форум студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы «Ноч ФФК 2016» сабраў больш за 200 гасцей з Беларусі і замежжа.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 31 сакавіка 2016 года прайшла абарона найбольш цікавых і перспектыўных маладзёжных праектаў, якія распрацавалі студэнты нашай ВНУ.
Першы агульнаўніверсітэцкі фестываль эстрадных мініяцюр і тэатральных пастановак «Маладзёжнае аб'яднанне студэнцкіх тэатраў ГрДУ» ( «М.О.С.Т. ГрГУ») прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Яго арганізатарам выступіў аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.
На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, які адбыўся 30 сакавіка 2016 года, былі зацверджаны рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай Ступені кандыдата навук выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнаг ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміяй 23 сакавіка 2016 года правялі міжнародны (Беларусь - Расія) студэнцкі навукова-практычны онлайн-семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадзянскім і арбітражным (гаспадарчым) судаводстве».
Тэматычную лекцыю «Здароўезберагальныя тэхналогіі і прафілактыка здароўеразбуральных паводзін моладзі» для купалаўцаў 29 сакавіка 2016 года правялі дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук Наталля Віктараўна Пац і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Фінальны тур алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў ВНУ 28 сакавіка 2016 года адбылося ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Права прадстаўляць свой факультэт на заключным этапе алімпіяды атрымалі 70 купалаўцаў, якія выйгралі адборачныя туры на факультэтах матэматыкі і інфарматыкі, эканомікі і кіравання, а таксама інжынерна-будаўнічым і фізіка-тэхнічным факультэтах.
Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь 14 сакавіка 2016 г. прыняло пастанову № 13 «Аб тэрмінах правядзення ў 2016 годзе уступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені». Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства.
Навукоўцы з Беларусі, Расіі, Партугаліі, Украіны і Малдовы прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі: тэндэнцыі і перспектывы развіцця», якая адбылася 25 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Грамадазнаўства», «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі» ацанілі ўзровень падрыхтоўкі школьнікаў Беларусі.
Больш за 120 педагогаў горада і вобласці наведалі тэматычныя навукова-практычныя семінары «Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу», якія з 21 па 24 сакавіка 2016 года прайшлі на базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Больш за 200 прадстаўнікоў прамысловых і навукова-даследчых арганізацый Расіі, Беларусі, Венгрыі, Германіі, Італіі, Кітая, Латвіі, Тайваня, Фінляндыі і Чэхіі прынялі ўдзел у Пецярбургскім тэхнічным кірмашы.
Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь 17-18 сакавіка 2016 гады правёў XVIII міжнародную навукова-практычную канферэнцыю Праватворчасць і правапрымяненне як фактар эфектыўнага развіцця сучасных эканамічных сістэм».
Факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 19 сакавіка 2016 года наведалі будучыя абітурыенты і іх бацькі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 25 сакавіка 2016 года падпісаў Указ № 110, паводле якога шэраг беларусаў удастоены высокіх дзяржаўных узнагарод, а таксама ім прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут Філасофіі НАН Беларусі 25 сакавіка 2016 года правялі навукова-практычны семінар «Беларусь у кантэксце глабальных грамадска-палітычных тэндэнцый».
На базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 25-26 сакавіка 2016 году праходзілі спаборніцтвы рэспубліканскай універсіяды па грэка-рымскай барацьбе. Удзельнікамі турніру сталі 23 каманды студэнтаў з ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Віктарына «Спорту - так!» адбылася 23 сакавіка 2016 года ў інтэрнаце № 4 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Арганізатарам мерапрыемства выступіў інструктар па фізічнай культуры і сектара ідэалагічнай і выхаваўчай работы студэнцкага гарадка Вадзім Іванавіч Харко.
На базе факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 26 сакавіка 2016 года дзявяты раз адбыўся Гродзенскі Invest Weekend. Яго ўдзельнікамі сталі студэнты гродзенскіх ВНУ, супрацоўнікі гродзенскіх кампаній і арганізацый, якія прадставілі экспертам 18 бізнэс-ідэй і праектаў.
Студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі - будучыя праграмісты і IT-адмыслоўцы - пабывалі з экскурсіяй у бізнес-інкубатары і каворкінгу Парку высокіх тэхналогій, а таксама наведалі «Баль робатаў 2.0».
На базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 23 сакавіка 2016 года адбылася V Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў, курсантаў і студэнтаў «Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў».
У інтэрнаце № 3 ГрДУ імя Янкі Купалы 24 сакавіка 2016 года прайшоў агляд-конкурс на лепшы пакой «Наш дом». Яго ўдзельнікамі сталі студэнты, якія пражываюць у тых пакоях, якія на працягу навучальнага года былі названыя ўзорнымі.
З канцэртам, прымеркаваным да 71-х угодкаў Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у сценах купалаўскай ВНУ выступіў Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў першым пунктам гастрольнага тура калектыву.
Супрацоўнікі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы 15 сакавіка 2016 года наведалі біёлага-хімічны факультэт Універсітэта ў Беластоку.
У Магілёве 17-19 сакавіка 2016 году праходзіў ХХIII Міжнародны кубак па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Савецкага Саюза героя Андрэя Мельнікава.
У рамках культурнай праграмы фіналісты рэспубліканскіх алімпіяд па гісторыі і грамадазнаўстве з экскурсіяй пабывалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
У рамках дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка на базе факультэта псіхалогіі 18-19 сакавіка 2016 года прайшоў навукова-практычны семінар «Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў у кантэксце павышэння практыка-арыентаванасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі».
У перыяд з 20 па 27 сакавіка 2016 года на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выкладчыкі, дактаранты і магістранты трох вядучых ВНУ Казахстана праходзяць навуковую стажыроўку.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 сакавіка 2016 года прайшоў I этап рэспубліканскага фестывалю творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыi – 2016».
Першынства факультэта фізічнай культуры па валейболе сярод студэнтаў у ГрДУ прайшло імя Янкі Купалы.
У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» загадчык кафедры прававога рэгулявання эканомікі і фінансаў, доктар юрыдычных навук, прафесар Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Алена Вадзімаўна Чэрнікава з 16 па 18 сакавіка 2016 года наведала юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы 19 сакавіка 2016 года наведалі старшакласнікі з Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
У г. Брашоў (Румынія) адбылася стартавая сустрэча па праекце праграмы Erasmus+ «Сэрвісы па падтрымцы бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі шляхам развіцця бібліятэчных кадраў і рэфармавання бібліятэк».
Рабочая група Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Заходняга аператыўнага камандавання на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь Андрэем Аляксеевічам Раўковым 22 сакавіка 2016 года наведала ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
На інжынерна-будаўнічым факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 19 сакавіка 2016 года адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй.
У рамках Дзён навукі і творчасці на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы кафедра натуральна навуковых і лінгвістычных дысцыплін правяла літаратурна-мастацкую вечарыну «Творца ў часе і па-за часам», прысвечаную 120-годдзю з Дня нараджэння Кандрата Крапівы.
Прэзентацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пра 16 сакавіка ў Шчучыне і 17 сакавіка ў Смаргоні. Больш за 700 старшакласнікаў і педагогаў двух раёнаў сталі ўдзельнікамі Дзён універсітэта.
Нацыянальнае ірландскае свята адзначылі на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. Яго ўдзельнікамі сталі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Правазнаўства».
Студэнты 1-3 курсаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы разам са сваімі куратарамі і выкладчыкамі наведалі кінатэатр «Чырвоная зорка», дзе купалаўцы паглядзелі фільм «Дзяржаўная мяжа: ілжывая мэта».
Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі пабывалі на выставе «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы», якая праходзіць у Музеі гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Арганізатарам экскурсіі выступіла старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін Таццяна Уладзіміраўна Чаркес.
Аркестр рускіх народных інструментаў пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спецыяльнага музычнага інструмента Ганны Уладзіміраўны Зайцавай прыняў удзел у адборачным туры абласнога агляду-конкурсу калектываў інструментальнага жанру. Конкурс праводзіўся 11 сакавіка 2016 года ў Цэнтры культуры г. Гродна.
Вынікі конкурсу студэнцкіх эсэ на замежных мовах «Роля міжкультурнага дыялогу ў вырашэнні глабальных праблем» 16 сакавіка 2016 года падвялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
16 сакавіка 2016 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім было прысвоена вучонае званне прафесара выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11 сакавіка 2016 года адбыліся спаборніцтвы па шашках сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 12 сакавіка 2016 года сустракаў у сваіх сценах будучых абітурыентаў, іх бацькоў і педагогаў г. Гродна.
Намеснік дэкана па вучэбнай працы факультэта псіхалогіі Любоў Аляксандраўна Сямчук, выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Сяргей Аляксандравіч Іваноў і магістр псіхалогіі Таццяна Андрэеўна Цюфанава 9 сакавіка 2016 года правялі выязную прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі выпускных курсаў гуманітарнага аддзялення Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Конкурс пад назвай «Гарачы хлеб» прайшоў у купалаўскай ВНУ 15 сакавіка 2016 года ў рамках грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь».