У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 15 сакавіка 2016 года прайшоў семінар «Правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Перад замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў нашай ВНУ, выступілі прадстаўнікі органаў правапарадку г. Гродна.
На базе юрыдычнага факультэта БДУ прайшла Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда пад эгідай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Пры падтрымцы першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» 9 сакавіка 2016 года на інжынерна-будаўнічым факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся штогадовы турнір па брэйн-рынгу, удзельнікамі якога сталі 12 каманд.
У Гродне 9-10 сакавіка 2016 года прайшлі гульні другога тура Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі (РСБЛ) сярод жаночых каманд. Па выніках спаборніцтваў студэнткі купалаўскай ВНУ атрымалі перамогу над суперніцамі з іншых вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 11 сакавіка 2016 года наведалі прадстаўнікі Лодзінскага ўніверсітэта.
Упершыню Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня арганізаваў і правёў Міжнародную алімпіяду па матэматыцы CalculusWorldCup. У турніры прынялі ўдзел больш за 50 тысяч студэнтаў з 500 універсітэтаў свету. Сярод удзельнікаў каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, якая прадстаўляла на спаборніцтвах родную ВНУ і краіну адначасова.
Каля 80 навучэнцаў са школ і гімназій горада Гродна і вобласці прынялі ўдзел у канферэнцыі «Фізіка вакол нас», якая адбылася 10 сакавіка 2016 года на базе фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
10 сакавіка 2016 года Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 93 і распараджэнне № 38рп, згодна з якімі шэраг беларусаў ўдастоены высокіх дзяржўных узнагарод - ордэна Айчыны, ордэна Гонару, медалі «За высокія працоўныя заслугі» і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Рэдактар газеты «Гродзенскі ўніверсітэт» Ірына Міхайлаўна Герасімовіч і студэнты спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у працы VII Міжнароднага семінара-практыкума «Зімовая школа студэнцкай журналістыкі».
Чарговае пасяджэнне гарадскога тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання» адбылося 4 сакавіка 2016 года. Арганізатарамі сустрэчы выступілі выкладчыкі аб'яднання кафедраў сацыяльна-гуманітарных навук ГрДУ імя Янкі Купалы.
Клуб маладой сям'і 5 сакавіка 2016 года арганізаваў сустрэчу са студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзельнікі сабраліся, каб абмеркаваць адносіны паміж мужчынам і жанчынай.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 10 сакавіка 2016 года адбыўся конкурс «Гісторыя і культура Беларусі» щ рамках грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь».
Найбуйнейшая ў свеце сацыяльная сетка Facebook купіла беларускі стартап Masquerade (MSQRD), адным з распрацоўшчыкаў якога з'яўляецца выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўген Неўгень.
Міжнародны семінар «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: сацыякультурная функцыя» адбыўся на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. У сустрэчы прынялі ўдзел выкладчыкі факультэта, настаўнікі школ г. Гродна, а таксама гродзенскія пісьменнікі.
Каля 120 юных спартсменаў з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці 5 сакавіка 2016 года наведалі Дзень адчыненых дзвярэй на факультэце фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы.
У г. Масква прайшлі Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы навукі і адукацыі» і XXVIII Міжнародная выстава-прэзентацыя вучэбна-метадычных выданняў у Расійскай Акадэміі Прыродазнаўства.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыліся спаборніцтвы па гіравым спорце сярод студэнтаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 факультэтаў.
Удзел у працы аўтарскіх курсаў прынялі 18 настаўнікаў матэматыкі са школ і гімназій Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці і 17 педагогаў са школ і гімназій Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і беларускія студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі творчую майстэрню па вырабу сувеніраў ручной работы ў тэхніцы кававай цацкі. Майстар-клас правяла старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Ларыса Леанідаўна Скварцова.
Больш за 15 студэнтаў факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі школы і каледжы 17 гарадоў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей.
У Мінску з 29 лютага па 2 сакавіка 2016 года праходзіла адборачнае першынства Рэспублікі Беларусь па барацьбе самба. У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць абласных каманд і адна каманда г. Мінска.
Мерапрыемства арганізавалі і правялі дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч і старшы выкладчык кафедры Таццяна Міхайлаўна Гімпель.
Супрацоўнікам, якія прапрацавалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы больш за 25 гадоў, выдалі пасведчанні да звання «Ганаровага ветэрана працы» і «Ветэрана працы». Гэтая дзясятая юбілейная цырымонія прайшла 3 сакавіка 2016 года.
«Стоп наркотык!» - пад такой назвай 1 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы інфармацыйна-лектарская група студэнтаў правяла акцыю, накіраваную на барацьбу і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі. Так купалаўцы вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.
У рамках круглагадовай спартакіяды - 2016 на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод пастаяннага складу курсантаў.
Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка прэм'ер-міністр краіны Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў 2 сакавіка 2016 года ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў.
У купалаўскім універсітэце назвалі пераможцаў рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу і кафедраў за 2015 год.
Першы ў краіне Інавацыйны медыйны кластар створаны ў Гродзенскай вобласці. Пагадненне аб яго стварэнні 2 сакавіка 2016 года падпісалі рэктар купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч, выконваючы абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі і галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда» Павел Якаўлевіч Сухарукаў.
У апошні дзень лютага на юрыдычным факультэце прайшоў інтэлектуальны турнір «Універсітэт: учора, сёння, заўтра», прымеркаваны да Дня нараджэння ГрДУ імя Янкі Купалы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 19 каманд студэнтаў.
Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі актыўны ўдзел у гарадскім культурна-спартыўным свяце «Провады зімы - 2016», які прайшоў у лесапарку «Пышкі» ў Гродне 27 лютага 2016 года.
На базе СШ № 40 г. Гродна прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках круглагадовай спартакіяды-2016.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам краіны. Сярод іх - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Міхайлавіч Лялікаў.
У лютым 2016 года замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы ў суправаджэнні выкладчыкаў кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін пабывалі на тэлерадыёкампаніі «Гродна».
Літаратурна-музычная імпрэза «Дай, мова беларуская, руку…», прысвечаная Дню роднай мовы, адбылася 22 лютага 2016 года на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25-26 лютага 2016 года адбыўся Адкрыты міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара нашай ВНУ.
24 лютага 2016 года адбылося пасяджэнне Прэзідыўма Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім зацверджаны рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук і прысвоены вучоныя званні дацэнтаў выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Гродне 19-20 лютага 2016 года праходзіў Міжнародны турнір Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па грэка-рымскай барацьбе. Суарганізатарам спаборніцтваў выступіў Гродзенскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адбыўся турнір па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды-2016. Удзельнікамі першынства сталі студэнты 13 факультэтаў ВНУ.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25 лютага 2016 года адкрыўся Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара Андрэя Дзмітрыевіча Караля. За перамогу на спаборніцтвах будуць змагацца спартсменкі чатырох каманд: Універсітэта ў Беластоку, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі і нашай ВНУ.
Студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы правялі традыцыйную акцыю «Далучайся!». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алена Мікалаеўна Лапкоўская і выкладчык кафедры Марына Іосіфаўна Лойка.
У аграгарадку Квасоўка Гродзенскага раёна 20-21 лютага 2016 года прайшло першынства Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод дзяўчат 1996-1999 года нараджэння. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Гродзенскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага, Ваўкавыскага раёнаў і г. Гродна.
Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартуе 13 чэрвеня 2016 года. Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
У маладзёжым цэнтры «Гродна» 19 лютага 2016 года адбылося абласное мерапрыемства «Вынікі і перспектывы», падчас якога ўдзельнікі падвялі вынікі другаснай занятасці моладзі Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе і разгледзелі перспектывы на 2016 год.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 23 лютага 2016 года адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі ўрачыстай сустрэчы сталі выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта, супрацоўнікі і студэнты купалаўскай ВНУ, а таксама навучэнцы Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча.
У пачатку лютага 2016 года на факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адкрылася Школа юнага псіхолага. Мэта работы школы - пазнаёміць старшакласнікаў Гродна з рознымі псіхалагічнымі напрамкамі і дапамагчы авалодаць практычнымі навыкамі ўзаемадзеяння з людзьмі.
У стралковым ціры Аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята адбылося першынства ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы сярод пастаяннага складу па стральбе са штатнай зброі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года наведала літоўская дэлегацыя на чале з Генеральным консулам Генеральнага Консульствы Літоўскай Рэспублікі ў г. Гродна Генадзіюсам Мацкялісам.
Упершыню ў Музеі гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адкрылася аўтарская выстава «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы». У экспазіцыі прадстаўлена каля 1000 значкоў, прысвечаных гарадам, музеям і славутасцям СССР, а таксама знакамітым асобам усяго свету.