Пра гэта распавяла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі - начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сіманоўская падчас цырымоніі адкрыцця марафону.
–Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» стаў візітнай карткай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, - адзначыла Таццяна Анатольеўна. - Пачынаўся ён з малога - невялікіх конкурсаў, а ператварыўся ў буйны, цікавы, крэатыўны і ўнікальны праект. Галоўнай задачай марафону, якая праходзіць чырвонай ніткай праз усе яго конкурсы, стала фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму. Міністэрства адукацыі вельмі шануе гэты праект і падтрымлівае, а ў перспектыве гатова распаўсюдзіць вопыт Гродзенскага ўніверсітэта ў іншыя ВНУ краіны, а таксама ўключыць у план мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» на некалькі месяцаў аб'ядноўвае студэнтаў, работнікаў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама навучэнцаў каледжаў, школьнікаў і педагогаў Гродна. У 2018 годзе яго ўдзельнікамі плануюць стаць каля 1000 чалавек, якія аб'яднаюцца ў 20 каманд. Усяго за час правядзення праекта ў ім узялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек. Сярод іх студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта Кацярына Ганнуцына. Дзяўчына ўжо ў другі раз далучыцца да марафону.
– Упершыню я прыняла ўдзел у праекце, калі была студэнткай першага курса. Выступала за родны факультэт у конкурсе чэрлідэраў. Цікавыя конкурсы, незабыўная атмасфера свята і знаёмства з моладдзю падарылі настолькі яркія ўражанні, што я вырашыла працягнуць удзел у марафоне, - падзялілася дзяўчына.
У гэтым годзе арганізатары абнавілі конкурсы. Акрамя пяці традыцыйных цыклаў інтэлектуальных, творчых мерапрыемстваў, ваенна-спартыўнага характару, па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і і конкурсу «Тата, мама, я - спартыўная сям'я», будзе арганізаваны турыстычны злёт. Яго плануюць правесці на Аўгустоўскім канале.
– Завяршальныя мерапрыемствы праекта адбудуцца на стадыёне ЦСК «Нёман» напярэдадні Дня Вялікай Перамогі. Тут збяруцца прадстаўнікі гарадской грамадскасці: адміністрацыя вобласці і горада, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна, прадстаўнікі ўніверсітэта, каледжаў, школ і гімназій горада, якія актыўна падтрымліваюць наш марафон, - распавёў прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько.
Нагадаем, што ўпершыню грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» правялі ў 2015 годзе - у год 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Год моладзі. У 2016 годзе праект не толькі набыў статус гарадскога мерапрыемства, але і пашырыў свае межы. Разам з камандамі 14 факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, навучэнцамі Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў удзел у мерапрыемстве прынялі каманды школ Кастрычніцкага і Ленінскага аддзелаў адукацыі г. Гродна. У 2017 годзе марафон прымеркавалі да Года навукі і дадалі ў яго новыя конкурсы і спаборніцтвы. Перамогу ў першым марафоне святкавала каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, у другім - педагагічнага факультэта, а ў трэцім мацнейшымі сталі школьнікі Ленінскага раёна г. Гродна.
Гражданско-патриотический марафон «Вместе – за сильную и процветающую Беларусь» вновь объединил студентов, учащихся колледжей и школьников города
- Гражданско-патриотический марафон «Вместе – за сильную и процветающую Беларусь» вновь объединил студентов, учащихся колледжей и школьников города
- С приветственным словом к участникам и организаторам проекта обратилась заместитель начальника Главного управления воспитательной работы и молодежной политики – начальник управления по делам молодежи Министерства образования Республики Беларусь Татьяна Симановская
- Добрые слова в адрес собравшихся направил проректор по воспитательной работе ГрГУ имени Янки Купалы Василий Сенько
- Василий Васильевич вручил благодарственные письма Гродненского государственного университета имени Янки Купалы представителям школ и гимназий Ленинского и Октябрьского районов г. Гродно за активное участие в мероприятиях марафона
- В 2018 году участниками проекта планируют стать около 1000 человек, которые объединятся в 20 команд
- К марафону подключатся студенты всех факультетов купаловского университета
- Всего за время проведения проекта в нем приняли участие более 10 тысяч человек
- Во время открытия марафона перед аудиторией выступили солисты студии эстрадного вокала «УниSong»
- Танцевальный номер залу подарили ученики гимназии № 5 г. Гродно
- Приятным подарком для участников проекта стало выступление взвода Почетного караула военного факультета ГрГУ имени Янки Купалы
- Почетные гости церемонии открытия гражданско-патриотического марафона «Вместе – за сильную и процветающую Беларусь»