Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 снежня зацвердзіў рашэнне спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Так, навучэнцы школ і гімназій краіны - пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, студэнты, магістранты і выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў - лаўрэаты і пераможцы XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў заахвочаны стыпендыямі і прэміямі. Сярод іх 20 прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У ліку адзначаных - выкладчык Ганна Ланеўская (на момант падачы - выпускніца), лабарант Наталля Пакалюк (на момант падачы - магістрантка), аспіранты, якія на момант падачы былі магістрантамі: Алена Багдзевіч, Марыя Барсегян, Святлана Гогалева, Кацярына Касцюшка, Юлія Навагран, Надзея Цішкова, Надзея Тукальская, а таксама аспірант Іван Данскіх (на момант падачы - выпускнік). Дзяржаўных прэмій удастоены магістранты Кацярына Шпіталь (на момант падачы - выпускніца), Валерыя Лаўрышчава (на момант падачы - студэнтка 5 курса), студэнтка Вікторыя Мядзведзева і выпускнікі ўніверсітэта: Дзмітрый Копаць (на момант падачы - студэнт 5 курса), Кацярына Кажэцкая (на момант падачы - магістрантка), Анастасія Астапчык (на момант падачы - выпускніца), Ганна Кульба (на момант падачы - магістрантка), Святлана Яковіч (на момант падачы - магістрантка), Вікторыя Мацяс і Вольга Назарава.