У рамках фестывалю пройдзе конкурс лепшых работ у сферы кіно і журналістыкі, запланаваны семінары і трэнінгі, майстар-класы ад прафесіяналаў.
Творчы і адукацыйны праект «Волжскія сустрэчы» праводзіцца пастаянна з 1990 года, каб дапамагчы таленавітай моладзі раскрыць свае творчыя здольнасці ў сферы журналістыкі і кіно. Фестываль адбудзецца з 1 па 5 мая ў горадзе Чэбаксары, Чувашская Рэспубліка.
Правядзенне фестывалю прадугледжвае тры асноўныя напрамкі. Навучальны напрамак уключае правядзенне семінараў і трэнінгаў па журналістыцы, кіно, фатаграфіі і асобаснага росту, майстар-класы прафесійных журналістаў і кінематаграфістаў. У рамках творчага напрамку прадугледжана стварэнне і выпуск газет, радыёперадач і тэледзённіка, кінапрац, арганізацыя прэс-канферэнцыі, сустрэч з дзіцячымі творчымі калектывамі і работнікамі культуры і мастацтва, правядзенне конкурсу творчых прац. Урачыстыя адкрыццё і закрыццё фестывалю, ток-шоу, ролевыя гульні, аглядныя экскурсіі пройдуць у ходзе рэалізацыі дасугавага напрамку.
Прыняць удзел у міжнародным конкурсе са сваімі творчымі работамі могуць калектывы школ, гімназій, ліцэяў, універсітэтаў, дзіцячых дамоў і інтэрнатаў, дамоў дзіцячай творчасці, тэлекампаній і выдавецкіх дамоў. На конкурс прымаюцца друкаваныя выданні, тэлепраекты, фотаработы і кінапрацы, створаныя ўдзельнікамі і педагогамі ў 2020 і 2021 гадах. Падаць заяўку на удзел, прыклаўшы спасылку на сваю працу, можна да 15 красавіка.