Міжнародны конкурс «Лепшы навучальны дапаможнік» арганізаваны Заходне-Сібірскім навуковым цэнтрам.
На суд журы кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры міжнароднага права Андрэй Багустаў прадставіў манаграфію «Прававая прырода публічнага сэрвітуту: на прыкладзе мадэльнага заканадаўства СНД».
Навуковая праца купалаўца атрымаў першае месца ў намінацыі «Лепшая манаграфія». Ад усёй душы віншуем з перамогай і жадаем новых навуковых здзяйсненняў! Дарэчы, Заходне-Сібірскі навуковы цэнтр - выдавецтва, прызнанае на міжнародным узроўні. Усе выданні атрымліваюць міжнародны ISBN, а таксама пасля публікацыі навуковыя працы рэгіструюцца ў Расійскай кніжнай палаце.