З 10 па 17 лістапада ў Акцюбінскім рэгіянальным універсітэце імя К. Жубанава на базе навукова-даследчага цэнтра "Радыёцыйная фізіка матэрыялаў" і навукова-тэхналагічнага парку прайшла стажыроўка загадчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Андрэя Германа.
Асноўнымі мэтамі стажыроўкі з'яўляліся навуковае супрацоўніцтва ў галіне радыяцыйнай фізікі, малекулярнай спектраскапіі і аўтаматызацыі навуковага эксперыменту, а таксама вывучэнне вопыту Акцюбінскага ўніверсітэта ў галіне інтэграцыі навуковых і інавацыйных падраздзяленняў універсітэта ў адукацыйныя праграмы фізічнай і інжынернай накіраванасці.
На праведзенай сустрэчы Андрэя Германа з дырэктарам навукова-даследчага цэнтра "Радыёцыйная фізіка матэрыялаў", доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам Куанышбекам Шункеевым і калектывам цэнтра былі абмеркаваны актуальныя напрамкі навуковага супрацоўніцтва паміж універсітэтамі.
Былі вызначаны напрамкі навуковага і навукова-метадычнага супрацоўніцтва ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектывах.
У ходзе стажыроўкі Андрэй Герман прыняў удзел у рабоце па стварэнню ўстаноўкі па вывучэнні працэсаў адытыўнага афарбоўвання крышталяў у электрычным полі, а таксама эксперыментальных даследаваннях па ацэнцы магчымасці выкарыстання высакавольтнай устаноўкі KID21 (распрацаванай у 2021 годзе пад яго кіраўніцтвам) для фарміравання электрычных палёў звышвысокай напружанасці ў крышталях.
Акрамя гэтага, Андрэй Герман правёў лекцыю-семінар для магістрантаў, дактарантаў і выкладчыкаў АрДУ на тэму "Развіццё інжынернай адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы".
У планах на будучы год - правядзенне сумесных работ па мадэрнізацыі навуковага абсталявання цэнтра "Радыёцыйная фізіка матэрыялаў", выкананне сумесных навуковых праектаў і публікацыя артыкулаў па выніках даследаванняў.