25 лістапада адбыўся навучальны семінар для членаў прафарыентацыйнага атрада «Купалаўскі навігатар».
Падчас мерапрыемства начальнік аддзела тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Наталля Кранцэвіч патлумачыла студэнтам асноўныя мэты і задачы дзейнасці атрада, асаблівасці правядзення прафарыентацыйнай работы ў рамках мерапрыемстваў універсітэцкага і рэспубліканскага ўзроўню, а таксама рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену.
Адказны сакратар прыёмнай камісіі, начальнік Цэнтра развіцця кар'еры Ірына Карлюкова расказала членам атрада аб магчымасцях прадстаўлення лічбавага кабінета абітурыента і сайта abit.by пры рабоце з мэтавай аўдыторыяй ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
У час семінара неаднаразова акцэнтавалася ўвага на важнасці пазітыўнага ўплыву студэнтаў-купалаўцаў пры ўзаемадзеянні з абітурыентамі з мэтай выбару імі ўстановы вышэйшай адукацыі і факультэта, які адпавядае іх інтэлектуальным здольнасцям, індывідуальна-псіхалагічным асаблівасцям, жыццёвым мэтам.
Прафарыентацыйны атрад "Купалаўскі навігатар" быў створаны пры Цэнтры даўніверсітэцкай адукацыі з мэтай прыцягнення студэнтаў да аптымізацыі і ўдасканалення прафарыентацыйнай работы, выканання Плана прафарыентацыйнай і маркетынгавай дзейнасці УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" на 2024/2025 навучальны год Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта з УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".