Каманда «Купала: МЕДЫЯ» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла 3 месца ў XX Міжнародным конкурсе студэнцкіх камунікацыйных праектаў «Масмедыя Перспектыва», які праходзіць на базе Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У гэтым годзе конкурс сабраў больш за сотню актыўных студэнтаў, якія прадставілі свае праекты ў сферы медыя. Тэмай мерапрыемства стаў «Рабочы баланс», які ахоплівае пытанні пераходу ад студэнцкага жыцця да прафесійнага і важнасць work-life balance.
Каманду «Купала: МЕДЫЯ» прадставілі студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Журналістыка» Анжаліка Стэфановіч, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Сафія Аўсянік і студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка» Дар'я Бакшук.
Удзельніцы прадэманстравалі праект «Гульнявое шоу "А што калі?"», які прапаноўваў гледачам задумацца аб розных аспектах балансу паміж працай і асабістым жыццём.
Віншуем каманду «Купала: МЕДЫЯ» з высокімі вынікамі.