27 лістапада на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Моладзь для Беларусі!» адбылася дыялогавая пляцоўка з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаілам Аксянюком.
На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты 1 курса спецыяльнасцяў «Гісторыя», «Сацыялогія» і «Турызм і гасціннасць».
На сустрэчы, якая адбылася ў форме адкрытага дыялогу, абмяркоўваліся актуальныя пытанні для маладога пакалення краіны – адукацыя, эканоміка, ідэалогія і патрыятызм. Асаблівую ўвагу прысутных дэпутат звярнуў на важнасць удзелу моладзі ў электаральнай кампаніі і выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Пятровіч выказаў надзею, што студэнты нашага ўніверсітэта будуць галасаваць за моцную і квітнеючую Беларусь!