30 лістапада на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы панавала атмасфера цяпла і натхнення. Дзень адчыненых дзвярэй сабраў вялікую колькасць абітурыентаў, выкладчыкаў і бацькоў.
Перад гасцямі выступілі дэкан педагагічнага факультэта Юрый Гняздоўскі, начальнік Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Алена Лапкоўская, загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Віктар Таранцей, каардынатар прафарыентацыйнай работы педагагічнага факультэта, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Ганна Крофта.
Прэзентацыя прыёмнай кампаніі 2025 года, якая ўключае ключавыя лічбы і асаблівасці паступлення, дапамагла будучым студэнтам зарыентавацца ў працэсе выбару спецыяльнасці. Студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» Святлана Статкевіч расказала пра студэнцкае сукіраванне, а таксама падзялілася сваім вопытам навучання і жыцця на педагагічным факультэце.
Яркія выступленні студэнтаў – песні і танцавальны нумар фіналістаў агульнаўніверсітэцкага конкурсу «Alma Mater - каханне з першага курса» - стварылі незабыўную атмасферу і выклікалі станоўчыя эмоцыі ў гасцей!