29 лістапада на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося міжвузаўскае пасяджэнне студэнцкіх навуковых гурткоў на тэму «Прававыя аспекты супрацьдзеяння транснацыянальнаму экстрэмізму і тэрарызму». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Узбекістан.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Мадэратарам выступіў навуковы кіраўнік СНК кафедры, старшы выкладчык Валерый Козел.
Пасяджэнне прайшло ў дыстанцыйным фармаце на пляцоўцы ZOOM. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі СНК Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі, Ташкенцкага міжнароднага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскага юрыдычнага інстытута (філіяла) Універсітэта пракуратуры Расійскай Федэрацыі, Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва, Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р. Дзяржавіна, Ташкенцкага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта і Праваахоўнай акадэміі Рэспублікі Узбекістан.
З уступным словам выступілі дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава і загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко.
У рамках пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацьдзеяння тэрарызму і экстрэмізму з улікам нацыянальнага заканадаўства ва ўмовах цыфравізацыі нашага грамадства.
Падвёў вынікі і падзякаваў удзельнікам за плённую дыскусію намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Авак Вартанян.