На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму 5 снежня адбыўся семінар «Процідзеянне інфармацыйнаму ўплыву і распаўсюджванню дэструктыўнай ідэалогіі» ў рамках рэалізацыі дагавора аб супрацоўніцтве паміж Купалаўскім універсітэтам і Упраўленнем па Гродзенскай вобласці Дэпартамента крымінальнай разведкі МУС Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч, адзначыўшы важнасць вынесенага ў назву семінара пытання для сучаснай сацыякультурнай і геапалітычнай сітуацыі.
З дакладам аб новых тэхналогіях дэструктыўнай экстрэмісцкай ідэалогіі і аб вопыце процідзеяння ім у Беларусі, Казахстане і Грузіі выступіла дацэнт кафедры паліталогіі і сацыялогіі Ларыса Цыганкова.
У прэзентацыі, падрыхтаванай загадчыкам кафедры журналістыкі Інай Мінчук, былі прадстаўлены прыклады выкарыстання сучасных сродкаў прапаганды і контрпрапаганды ў новых медыях.
Дацэнт кафедры журналістыкі Анастасія Зязюлевіч пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з актуальнымі спосабамі супрацьдзеяння распаўсюджванню фэйкавай інфармацыі ў сучаснай медыяпрасторы.
Падводзячы вынік семінара, Вераніка Жураўлёва-Зорка, старшы інспектар Упраўлення па Гродзенскай вобласці Дэпартамента крымінальнай разведкі МУС Рэспублікі Беларусь, падзякавала прадстаўнікам Купалаўскага ўніверсітэта і выказала надзею на развіццё супрацоўніцтва ў будучым.