Купалаўцы, паспейце прыняць удзел у конкурсах, прысвечаных выбарчай кампаніі-2025.
Конкурс ідэй візуалізацыі выбарчай кампаніі «Выбары - будучыня краіны» праходзіць з 25 лістапада па 13 снежня. Заяўкі і працы прымаюцца да 10 снежня на электронную пошту csi@grsu.by. Дапускаецца адна работа ад кожнага ўдзельніка. Намінацыі конкурсу: «Плакат», «Улётка», «Каляндар насценны», «Каляндар кішэнны», «Рэкламны стэнд».
Конкурс лозунгаў і слоганаў «Выбар за намі!» праходзіць з 25 лістапада па 13 снежня. Заяўкі і працы прымаюцца да 10 снежня на электронную пошту csi@grsu.by. Намінацыі конкурсу: «Слоган», «Хэштэг», «Лозунг», «Бягучы радок», «Матывіруючая фраза».
Конкурс відэаролікаў для сеткі TikTok «Я іду на выбары, таму што...», які праходзіць з 25 лістапада па 16 снежня. Заяўка і працы прадстаўляюцца ўдзельнікамі да 13 снежня на электронную пошту csi@grsu.by.
ФОРМЫ ЗАЯВАК і больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.