У Купалаўскім універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка, арганізаваная юрыдычнай клінікай юрыдычнага факультэта па тэме «Навацыі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Парадак правядзення выбараў і галасавання».
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі дзейныя палажэнні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь у кантэксце нядаўніх зменаў, пытанні ўдзелу моладзі ў выбарах. Пры правядзенні дыялогавай пляцоўкі прадстаўнікі юрыдычнай клінікі акцэнтавалі ўвагу на стварэнні пры ЦВК Маладзёжнага савета, яго задачах і праектах, якія рэалізуюцца ў мэтах папулярызацыі выбарчага працэсу, а таксама растлумачаны парадак правядзення выбараў і галасавання ў кантэксце выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Куратар юрыдычнай клінікі, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дзіяна Літвінчук і студэнты 2 курса юрыдычнага факультэта Лізавета Сярпейка і Дар'я Трацяк дапамаглі разабрацца ўдзельнікам пляцоўкі ў заканадаўчых тонкасцях і адказалі на пытанні студэнтаў.