Студэнты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адзначаны ўзнагародамі ў навуковых канферэнцыях «Студэнцкая навуковая зіма ў Брэсце – 2024» і «Новыя перспектывы ў развіцці права: погляд маладых».
З 19 па 20 снежня на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта студэнты 4 курса Купалаўскага ўніверсітэта спецыяльнасці «Мытная справа» Юлія Баброва, Ксенія Будзько, Уладзіслаў Курлянчык, Вікторыя Маўчун і Кацярына Кажаноўская прынялі ўдзел у XVIII Міжнародным студэнцкім навуковым форуме «Студэнцкая 2024».
У секцыі «Актуальныя напрамкі развіцця мытнай сферы» навукова-даследчыя работы купалаўцаў удастоены дыпломаў. Юлія Баброва і Ксенія Будзько адзначаны дыпломам ІІ ступені за даклад «Асобныя пытанні функцыянавання УЭА ў СНД і выкарыстанне е-дакументаў у рабоце мытных органаў». Уладзіслаў Курлянчык – дыпломам ІІІ ступені за даклад «Развіццё электроннага дакументазвароту ў ЕАЭС і ўплыў механізму «адзінага акна» на яго». Вікторыя Маўчун і Кацярына Кажаноўская – дыпломам ІІІ ступені за даклад «Інавацыі ў мытні: цыфравізацыя як драйвер развіцця».
Акрамя таго, Уладзіслаў Курлянчык, студэнт 4 курса Купалаўскага ўніверсітэта спецыяльнасці «Мытная справа» выступіў з дакладам «Імпартазамяшчэнне як элемент устойлівага развіцця эканомікі Расіі» на навукова-практычнай канферэнцыі «Новыя перспектывы ў развіцці права: погляд маладых» у Саратаве. У выніку пленарнага пасяджэння малады чалавек быў узнагароджаны дыпломам ІІ ступені Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі, праведзенай Інстытутам юстыцыі Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі.
Навуковым кіраўніком усіх дыпламантаў з'яўляецца старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Габец. У адрас навуковага кіраўніка Наталлі Сяргееўны накіраваны падзячны ліст за навуковае кіраўніцтва і падрыхтоўку ўдзельнікаў канферэнцыі, а таксама за значны ўклад у развіццё студэнцкай навукі.